wd wp Пошук:

Луіс Барт Маер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маер.

Луіс Барт Маер, сапр. Лазар Маер (4 ліпеня 1882, Мінск — 29 кастрычніка 1957, Лос-Анджэлес) — амерыканскі прадпрымальнік, прадзюсар, адзін з заснавальнікаў і да 1951 года віцэ-прэзідэнт галівудскай кінастудыі Metro-Goldwyn-Mayer. Уладальнік адной з найлепшых стайняў ЗША.

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. У малым узросце разам з бацькамі эміграваў у Канаду. Тут закончыў пачатковую школу, далей працаваў, як і бацька прыбіральшчыкам. У 1907 годзе купіў кінатэатр, а ўжо ў 1915 годзе з’яўляўся ўладальнікам сеткі кінатэатраў Louis B. Mayer Pictures.

У 1924 годзе разам з Голдвінам і Лоўвенам заснаваў Metro-Goldwyn-Mayer, а ў 1927 годзе належыў да заснавальнікаў амерыканскай кінапрэміі «Оскар». У 30-х і 40-х гадах быў адным з самых багатых людзей Амерыкі.

Зноскі

  1. Louis Burt Mayer // American National Biography — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеўскім павеце
Катэгорыя·Прадпрымальнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 29 кастрычніка