wd wp Пошук:

Джон Стэйнбек

Джон Эрнст Стэйнбек (англ.: John Ernst Steinbeck /ˈstaɪnˌbək/; 27 лютага 1902, г. Салінас, ЗША — 20 снежня 1968) — амерыканскі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Стэнфардскім універсітэце. Шмат падарожнічаў, працаваў журналістам. Пры жыцці быў вельмі папулярны, многія творы выходзілі вялікімі тыражамі і рабіліся бэстсэлерамі.

Творчасць

У ранніх раманах «Залатая чаша» (1929), «Невядомаму богу» (1933), «Квартал Тартылья-Флэт» (1935), цыкле апавяданняў «Райская паша» (1932), зборніку навел «Доўгая даліна» (1938) прасочваюцца рамантычныя тэндэнцыі. Сацыяльная праблематыка выяўлена ў рамане «Бітва з няпэўным зыходам» (1936) і аповесці «Пра мышэй і людзей» (1937). Вяршыня яго творчасці — раман «Гронкі гневу» (1939, экранізаваны ў 1940) пра лёс даведзеных да галечы фермераў, якія вандруюць па краіне ў пошуках працы; праз пакуты і нястачы героі ўсведамляюць сябе часцінкай абяздоленага народа. Ваенная і антыфашысцкая тэматыка адлюстравана ў кнізе нарысаў «Бомбы ўніз» і аповесці «Месяц зайшоў» (абедзве 1942). У пасляваеннай творчасці Дж. Стэйнбека (раманы «Кансервавы рад», 1945; «Аўтобус, які заблудзіў», 1947; «Добры чацвер», 1954; аповесць «Жамчужына», 1947) вылучаецца філасофскі раман «На ўсходзе ад раю» (1952, экранізаваны ў 1955), у якім сцвярджаецца думка пра здольнасць чалавека перамагчы зло ў сабе і дасягнуць любых духоўных вышынь. Аўтар эпахальнага рамана «Зіма трывогі нашай» (1961), які ідэяй маральнага ўзвышэння чалавека спрыяў новаму ўздыму амерыканскай ллітаратуры. Кніга нарысаў «Падарожжа з Чарлі ў пошуках Амерыкі» (1962) — даследаванне маральна-грамадскага клімату ЗША.

Узнагароды

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118617338 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118617338 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Нарадзіліся ў Каліфорніі
Нарадзіліся 27 лютага
Выпускнікі Стэнфарда
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Памерлі ў 1968 годзе
Нарадзіліся ў 1902 годзе
Памерлі ў Нью-Ёрку
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Пісьменнікі паводле алфавіта
Пісьменнікі ЗША
Асобы
Пахаваныя ў Каліфорніі
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Памерлі 20 снежня