wd wp Пошук:

Аўтабіяграфія

Гэты артыкул — пра літаратурны жанр. Пра дакумент, які запаўняюць для найму на працу, гл. Рэзюмэ.

Прыклад аўтабіяграфіі, напісанай мастаком Гаўрыілам Гарэлавым, перыяд 1880—1949 гадоў.

Аўтабіяграфія (ад «аўтар» і «біяграфія»; з грэчаскай: «уласны жыццяпіс») — паслядоўнае апісанне чалавекам падзей уласнага жыцця.

Літаратурны жанр

Для аўтабіяграфіі, у адрозненне ад дзённіка, характэрна рэтраспектыўнае, з вышыні пражытых гадоў, імкненне асэнсаваць сваё жыццё як цэлае; пішучы літаратурную аўтабіяграфію, нярэдка звяртаюцца да вымыслу. У адрозненне ад мемуараў, аўтар засяроджаны на гісторыі сваёй асобы, а не на навакольным свеце. Існуюць і памежныя паміж аўтабіяграфіяй, дзённікамі/або мемуарамі жанры.

Як літаратурны жанр аўтабіяграфія зараджаецца ў позняй антычнасці, на глебе індывідуалістычнага самаадчування, якое толькі з’яўляецца, адначасова з паняццем асобы («Споведзь» Блажэннага Аўгусціна — псіхалагічнае апісанне рэлігійнага крызісу і схілення да веры). Гэты жанр паўтараецца ў некалькіх творах XVII ст., напрыклад у «Міласці Божай, якая сышла на галоўнага грэшніка», напісанай Баньянам у 1666-ым годзе, і пазней у форме свецкага філасофскага твора ў паэтычным шэдэўры Уільяма Уордсварта «Прэлюдыя», завершаным у 1805-ым годзе.

Пачаткам сучаснага жанру аўтабіяграфіі можна лічыць «Споведзь» Жан Жака Русо з беспрэцэдэнтнай шчырасцю апісання.

Сваёй «Аўтабіяграфіяй», апублікаванай у 1793-м годзе, Бенджамін Франклін заклаў асновы чыста амерыканскай традыцыі «гісторыі поспеху».

У музыцы

Аўтабіяграфічныя песні — гэта песні, у якіх тэкст мае непасрэднае дачыненне да гісторыі самога аўтара музыкі.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Літаратурныя жанры
Катэгорыя·Мемуары і аўтабіяграфіі
Катэгорыя·Дакументы