wd wp Пошук:

Зруб

Зруб, Антарыа (правінцыя)

Зруб — канструкцыя з бярвенняў, аснова драўлянага збудавання ў выглядзе пакладзеных адно на адно і змацаваных па краях бярвенняў. Зруб рабіўся звычайна з хвоі, радзей з елкі, на Брэстчыне таксама ўжывалася асіна і вольха.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі зруб вядомы з IIIII стст., калі ён прыйшоў на змену больш архаічнай слупавой канструкцыі збудаванняў. А ў ХХІІІ стст. зрубная тэхніка стала пануючай на Беларусі. У далейшым на аснове зруба як планава-прасторавай адзінкі збудаванняў у выніку вар’іравання параметраў саміх збудаванняў і іх завяршэння былі вынайдзены разнастайныя віды кампазіцый: падоўжана-восевая, цэнтрычная і ярусная. Асабліва гэта характэрна для культавай архітэктуры.

На Беларусі па традыцыі зруб рабіўся адкрытым, не абмазваўся глінай і не тынкаваўся. Для ўцяплення пазы між бярвенняў маглі закладвацца імхом, або замазвацца глінай. Ужо ў XX ст. шырокае распаўсюджанне атрымала практыка ашалёўвання зруба хаты звонку. Звычайна першы вянок зруба (падваліны) рабіўся з моцнага дрэва (дуба), якое магло класціся проста на зямлю ці на спецыяльныя калодкі (штандары) ці камяні па вуглах.

Віды змацавання зруба

Злучалі бярвенні шляхам урубкі аднаго бервяна ў другое па вуглах зруба. Выдзяляюць наступныя спосабы змацавання бярвенняў:

Вугал у чашку

Вугал у чашку

Просты замок

Вугал у каню

Чысты вугал

Чысты вугал

Іншыя элементы

Першы вянок зруба — падваліны, або падруб(а) — рабіўся з моцнай пароды дрэва (найчасцей дуба)[1].

Верхняя частка зруба — павал — часта рабілася пашыранай, каб быць асновай для даху і абараняць сцен ад ападкаў[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сабаленка Э. Р., Гуркоў У. С., Іваноў У. М., Супрун Д. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973.
  2. Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Драўляная архітэктура
Катэгорыя·Архітэктура