wd wp Пошук:

Красналуцкі сельсавет

Красналу́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Красналукі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лепельскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Латыгаліцкага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета са Слабадскога сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вобалачча, Забаенне, Карсаўшчына, Рэўтполле і Стайкі)[2]. 7 ліпеня 1961 года ў склад Валосавіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Валатоўкі, Вобалачча і Карсаўшчына), у склад Кашчынскага сельсавета — 2 населеныя пункты (Амосаўка і Забор’е)[3]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Чашніцкага раёна. 10 красавіка 1965 года ў склад сельсавета са Слабодскага сельсавета Лепельскага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Адамаўка, Замошша і Чорная Лаза)[4]. 16 жніўня 1965 года з часткі сельсавета ўтвораны Латыгаліцкі сельсавет у складзе 8 населеных пунктаў (Адамаўка, Багданава, Замошша, Латыгалічы, Руднае, Студзёнка, Чорная Лаза і Ясная Горка)[5]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Латыгаліцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Адамаўка, Багданава, Замошша, Латыгалічы, Руднае, Студзёнка і Чорная Лаза)[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1322 чалавекі[7], з іх 97,7 % — беларусы, 1,6 % — рускія[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 ліпеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (1948).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 жніўня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лепельскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Халопеніцкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Красналуцкі сельсавет