wd wp Пошук:

Маісееўшчынскі сельсавет

Маісе́еўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Маісееўшчына. Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы раёна.

26 жніўня 1959 года цэнтр Траянаўскага сельсавета Халопеніцкага раёна Мінскай вобласці БССР перанесены ў вёску Маісееўшчына, сельсавет перайменаваны ў Маісееўшчынскі[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Барысаўскага раёна. 17 жніўня 1963 года з часткі сельсавета (23 населеныя пункты: Барсукі, Будзішча, Восава, Добрая Парада, Доўгі Памёт, Запруддзе, Іванкаўшчына, Капачэўка, Курган, Максімаўка, Масцішча, Міхееўка, Мхерына II, Пагарэлае, Раманаўшчына, Рошча, Рубеж, Селішча, Стоткаўшчына, Страшное, Траянаўка, Хралоўка і Шопа) зноў утвораны Траянаўскі сельсавет[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бродаўскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Паўлаўцы, Сокалы і Старое Янчына)[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Траянаўскага сельсавета (20 населеных пунктаў: вёскі Барсукі, Восава, Высачаны, Высокі Бераг, Запруддзе, Іванкаўшчына, Капачэўка, Краўцова Ніва, Курган, Максімаўка, Масцішча, Міхееўка, Навасёлы, Пагарэлае, Рубеж, Селішча, Стоткаўшчына, Стоцберг, Траянаўка і Фралоўка)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 1198 чалавек[5], з іх 95,2 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Маісееўшчынскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Халопеніцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе