wd wp Пошук:

Хацюхоўскі сельсавет

Хацюхо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Хацюхова.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Крупскага раёна. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дакудаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Дакудава, вёскі Брышча, Вялікае Восава, Вялікія Жаберычы, Клён, Крыстопаўшчына, Малыя Жаберычы, Нявераўшчына, Прыклёнак і Шыялоўка)[1], 28 мая 2013 года — частка скасаванага Нацкага сельсавета (7 населеных пунктаў: аграгарадок Нача, вёскі Барок, Заполле, Колас, Малое Восава, Плавучае Галае і Прыяміна)[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1032 чалавекі[3], з іх 95,3 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,4 % — украінцы[4].

Склад

1 студзеня 1947 г. — 18 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Халопеніцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Хацюхоўскі сельсавет