wd wp Пошук:

Дубоўскі сельсавет

Дубо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Халопеніцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Дубы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 26 жніўня 1959 года скасаваны, тэрыторыя сельсаветы далучана да Вялікахальнявіцкага (5 населеных пунктаў: вёскі Вялікі Каменец, Дакучына, Дуброўка, Старожышча і Худава) і Заборскага (7 населеных пунктаў: вёскі Гузовіна, Дубы, Запуткі, Стральцы, Тапарышча, Язбы і пасёлак Язбы) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крупскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Халопеніцкага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чарэйскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе