Трая́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Траянаўка. Сельсавет знаходзіўся ў паўночна-ўсходняй частцы раёна.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 26 жніўня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Баранскага і Жортайскага сельсаветаў, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Маісееўшчына, сельсавет перайменаваны ў Маісееўшчынскі[1].
17 жніўня 1963 года Траянаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці БССР з часткі Маісееўшчынскага сельсавета ў складзе 23 населеных пунктаў: Барсукі, Будзішча, Восава, Добрая Парада, Доўгі Памёт, Запруддзе, Іванкаўшчына, Капачэўка, Курган, Максімаўка, Масцішча, Міхееўка, Мхерына II, Пагарэлае, Раманаўшчына, Рошча, Рубеж, Селішча, Стоткаўшчына, Страшное, Траянаўка, Хралоўка і Шопа[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Маісееўшчынскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 759 чалавек[4], з іх 96,6 % — беларусы, 2,1 % — рускія[5].
На момант скасавання ў склад Траянаўскага сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: