wd wp Пошук:

Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2016

Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 (фр.: Finale du championnat d’Europe de football 2016) — футбольны матч, які адбыўся 10 ліпеня 2016 года на стадыёне Стад дэ Франс у Сен-Дэні, Францыя, які вызначыў пераможца чэмпіянату Еўропы 2016[1]. Матч скончыўся перамогай Партугаліі.

Пераможца Чэмпіянату Еўропы (Партугалія) атрымаў месца на Кубку Канфедэрацый, які пройдзе ў 2017 годзе ў Расіі.

Зборная Партугаліі заваявала права на выхад у фінал, калі 6 ліпеня перамагла зборную Уэльса з лікам 2:0 у асноўны час; зборная Францыі выйшла ў фінал пасля сваёй перамогі 7 ліпеня над зборнай Германіі з лікам 2:0 у асноўны час.

Раней Францыя двойчы брала ўдзел у фіналах Еўра: у 1984 годзе, у хатнім для сябе Еўра, французы абгулялі зборную Іспаніі, а праз 16 гадоў французская каманда выйграла зноў, адолеўшы ў фінале зборную Італіі (чэмпіянат Еўропы праходзіў у Бельгіі і Нідэрландах). Зборная Партугаліі ніколі ў сваёй гісторыі чэмпіянаты Еўропы не выйгравала, а ў фінале была толькі аднойчы: у хатнім для сябе Еўра партугальцы прайгралі галоўнай сенсацыі турніру — зборнай Грэцыі.

Усяго да гэтага моманту каманды сустракаліся 24 разы, прычым першая сустрэча паміж зборнымі здарылася ў 1926 годзе і скончылася перамогай «сініх» 4:2 (матч праходзіў у Тулузе і насіў таварыскі характар). З 24 сустрэч Францыя выйграла 18, Партугалія — 5, яшчэ адна сустрэча скончылася ўнічыю. Апошнюю перамогу над французамі партугальцы атрымалі ў 1975 годзе, наступныя 10 гульняў сканчаліся на карысць Францыі. Усе тры турнірныя сустрэчы таксама засталіся за французамі (паўфінал Еўра-1984, паўфінал Еўра-2000 і паўфінал чэмпіянату свету 2006)[2].

Зборная Партугаліі абгуляла зборную Францыі ў дадатковы час. Пераможны гол на 109-й хвіліне забіў Эдыр.

Шлях да фіналу

Партугалія Круг Францыя
Сапернік Вынік Групавая стадыя Сапернік Вынік
 Ісландыя 1:1 Матч 1  Румынія 2:1
 Аўстрыя 0:0 Матч 2  Албанія 2:0
 Венгрыя 3:3 Матч 3  Швейцарыя 0:0
Каманда І У Н П ГЗ ГП +/- Ачкі
 Венгрыя 312064+25
 Ісландыя 312043+15
 Партугалія 30304403
 Аўстрыя 301214-31
Выніковае становішча
Каманда І У Н П ГЗ ГП +/- Ачкі
 Францыя 321041+37
 Швейцарыя 312021+15
 Албанія 310213-23
 Румынія 301224-21
Сапернік Вынік Плэй-оф Сапернік Вынік
 Харватыя 1:0 (д. ч.) 1/8 фіналу  Ірландыя 2:1
 Польшча 1:1 (д. ч.) (5:4 пен.) Чвэрцьфіналы  Ісландыя 5:2
 Уэльс 2:0 Паўфіналы  Германія 2:0

Матч

Стадыён

Фінал адбыўся на стадыёне Стад дэ Франс у Сен-Дэні, прыгарадзе Парыжа. Перад пачаткам матчу на стадыён выляцеў рой матылькоў, што выклікала некаторае раздражненне ігракоў і трэнераў. Адбылося гэта таму, што працаўнікі на стадыёне ў дзень матчу пакінулі асвятленне ўключаным, што і прыцягнула насякомых[3].

Агляд

Францыя зрабіла стаўку на хуткі гол і ўжо на старце гульні мела шэраг магчымасцей[4][5]. На восьмай хвіліне матчу капітан і лепшы бамбардзір зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду атрымаў траўму ў сутыкненні з французскім нападнікам Дымітры Пае. Ён спрабаваў працягнуць гульню, аднак усё ж быў заменены на 25 хвіліне; на поле выйшаў Рыкарду Куарэжма[6][7]. Sports Illustrated адзначыў, што Францыя магла забіць на 10-й, 34-й, 66-й і 84-й хвілінах[5]. У другім тайме Партугалія зрабіла астатнія дзве замены, на поле выйшлі Жуан Матынью і Эдыр; Дзідзье Дэшам таксама зрабіў у другім тайме дзве замены, выпусціўшы на поле Кінгслі Камана і Андрэ-П’ера Жыньяка. Галявыя шанцы ў Партугаліі з’явіліся толькі ў дадатковы час. Спачатку Рафаэл Герэйру патрапіў у перакладзіну са штрафнога[8], а другі шанец быў рэалізаваны: Эдэр далёкім ударам уразіў браму Уго Льярыса на 109-й хвіліне. Эдыр патрапіў даклдана ў правы ніжні вугал брамы[5]. Дэшам паспрабаваў пераламаць ход матчу, выпусціўшы на астатнія 10 хвілін матчу нападаючага Антані Марсьяля, аднак і гэта не дапамагло — зборная Партугаліі ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Еўропы[8][9].

Матч

10 ліпеня, 2016
 Партугалія 1:0 (0:0) (д. ч.) Францыя  Стад дэ Франс, Сен-Дэні
Суддзя: Марк Клатэнбург
Эдыр  109'
Форма
Партугалія
Форма
Францыя

ПАРТУГАЛІЯ:
БР1Руй Патрысью  120+3'
АБ4Жазэ Фонты  119'
АБ21Седрык Суарыш  34'
АБ3Пепэ
АБ5Рафаэл Герэйру  95'
ПЗ10Жуан Марыу  63'
ПЗ14Вільям Карвалью  98'
ПЗ16Рэнату Саншыш 79'
ПЗ23Адрыен Сілва 66'
НП17Нані
НП7Крыштыяну Раналду 25'
Замены:
НП 20 Рыкарду Куарэжма 25'
ПЗ 8 Жуан Матынью 66'
ПЗ 9 Эдыр 79'
Трэнер:
Фернанду Сантуш

ФРАНЦЫЯ:
БР1Уго Льярыс
АБ19Бакары Санья
АБ22Самюэль Умціці  80'
АБ21Ларан Касельні  107'
АБ3Патрыс Эўра
ПЗ15Поль Пагба  115'
ПЗ18Муса Сісако 110'
ПЗ14Блез Мацюідзі  97'
НП7Антуан Грызман
НП8Дымітры Пае 58'
НП9Аліўе Жыру 78'
Замены:
ПЗ 20 Кінгслі Каман 58'
НП 10 Андрэ-П'ер Жыньяк 78'
НП 11 Антані Марсьяль 110'
Трэнер:
Дзідзье Дэшам

Памочнікі суддзі:
Сайман Бек
Джэйк Колін
Рэзервовы суддзя:
Віктар Кашаі
Дадатковыя памочнікі суддзі:
Энтані Тэйлар
Андрэ Марынер
Рэзервовы арбітр:
Дзьёрдзь Рынг

Статыстыка

Статыстыка Партугалія Францыя
Удары (у створ)9 (3)18 (7)
Парушэнні1213
Вуглавыя59
Афсайды12
Уладанне мячом47 %53 %
Жоўтыя карткі64
Чырвоныя карткі00
Колькасць пасоў (дакладных)575 (496)710 (644)

Зноскі

  1. UEFA Euro 2016 Final
  2. MATCHES → international football match results of France v Portugal. European Football. Праверана 8 ліпеня 2016.
  3. Portugal 1–0 France, AET.
  4. Eder scores winning goal as Portugal stun France to win Euro 2016. ESPN.
  5. 1 2 3Watch: Portugal wins Euro 2016 on Eder’s goal”. Sports Illustrated. http://www.si.com/planet-futbol/2016/07/10/portugal-france-euro-2016-final-goals-video-ronaldo-griezmann-pogba-payet-nani. Retrieved on 11 July 2016.
  6. Euro 2016: Portugal beat France to lift European title . Праверана 11 ліпеня 2016.
  7. Euro 2016 final key moments: Eder’s late stunner, Gignac hits post, Cristiano Ronaldo injured. Eurosport (10 ліпеня 2016). Праверана 11 ліпеня 2016.
  8. 1 2 Portugal beat France to win Euro 2016 final with Éder’s extra-time goal (min-by-min) . Праверана 10 ліпеня 2016.
  9. Portugal 1 France 0. BBC Sport (10 ліпеня 2016). Праверана 11 ліпеня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Чэмпіянат Еўропы па футболе 2016
Катэгорыя·Сен-Дэні (Сен-Сен-Дэні)
Катэгорыя·Фіналы чэмпіянату Еўропы па футболе