wd wp Пошук:

Жуан Матынью

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Жуа́н Філі́пі Іры́я Са́нтуш Маты́нью[3] або Жуан Маўтынью (парт.: João Filipe Iria Santos Moutinho; нар. 8 верасня 1986, Партыман, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Вулверхэмптан Уондэрэрс» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Клубная кар’ера

«Спортынг»

Да 13 гадоў Жуан выступаў у клубе свайго роднага горада «Партыманенсі», затым змяніў каманду на лісабонскі «Спортынг».

Ва ўзросце 17 гадоў ён выклікаўся ў асноўную каманду для ўдзелу ў перадсезонных гульнях і паказваў у іх нядрэнную гульню. Аднак пасля пачатку сезона ён зноў вярнуўся ў моладзевую каманду і дапамог ёй атрымаць чэмпіёнскі тытул. У пачатку 2005 года ён дэбютаваў за асноўную каманду ў матчы Кубка Партугаліі. Ён хутка ўпісаўся ў гульню, быў вельмі рухомым на полі, раздаваў добрыя перадачы і не баяўся браць на сябе ініцыятыву.

У наступным сезоне Матынью трывала замацаваўся ў асноўным складзе і стаў адзіным паўабаронцам чэмпіянату Партугаліі, які адгуляў усе матчы турніру без заменаў. Яго добрая гульня дапамагла клубу заняць другое месца.

У сезоне 2006/07 пасля сыходу з клуба Рыкарду Са Пінту, Жуан быў абраны віцэ-капітанам, на той момант яму было ўсяго толькі 19 гадоў. У наступным сезоне Матынью стаў капітанам пасля сыходу з клуба Куштодыу і Рыкарду Перэйра.

«Порту»

5 ліпеня 2010 года Матынью перайшоў у клуб «Порту», падпісаўшы кантракт да лета 2015 года[4].

«Манака»

24 мая 2013 года, было абвешчана, што Матынью далучыцца да складу французскага клуба «Манака» разам з таварышам па камандзе Хамесам Радрыгесам. Агульная сума за двух ігракоў склала як мяркуецца каля 70 млн еўра, з іх 25 млн — за Матынью[5].

«Вулверхэмптан Уондэрэрс»

У ліпені 2018 года перайшоў у англійскі «Вулверхэмптан Уондэрэрс», падпісаўшы кантракт на два гады[6].

Міжнародная кар’ера

У зборнай Партугаліі Матынью дэбютаваў ва ўзросце 18 гадоў 17 жніўня 2005 года ў гульні супраць зборнай Егіпта.

Дасягненні

Клубныя

Партугалія «Спортынг»

Партугалія «Порту»

Францыя «Манака»

Міжнародныя

Партугалія

Зноскі

  1. http://www.zerozero.pt/jogador.php?edicao_id=0&id=7608
  2. João Moutinho // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. О переходе Моутинью из «Спортинга» в «Порту» объявлено официально Архівавана 7 ліпеня 2010.. championat.ru
  5. Monaco pay €70 million for Porto pair. Goal.com.
  6. «Вулверхэмптон» подтвердил переход Моутинью. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі зборнай Партугаліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Вулверхэмптан Уондэрэрс
Катэгорыя·Ігракі ФК Манака
Катэгорыя·Футбалісты Партугаліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Спортынг B Лісабон
Катэгорыя·Ігракі ФК Порту
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Фару
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Спортынг Лісабон
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных