.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Жуа́н Філі́пі Іры́я Са́нтуш Маты́нью[3] або Жуан Маўтынью (парт.: João Filipe Iria Santos Moutinho; нар. 8 верасня 1986, Партыман, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Вулверхэмптан Уондэрэрс» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Да 13 гадоў Жуан выступаў у клубе свайго роднага горада «Партыманенсі», затым змяніў каманду на лісабонскі «Спортынг».
Ва ўзросце 17 гадоў ён выклікаўся ў асноўную каманду для ўдзелу ў перадсезонных гульнях і паказваў у іх нядрэнную гульню. Аднак пасля пачатку сезона ён зноў вярнуўся ў моладзевую каманду і дапамог ёй атрымаць чэмпіёнскі тытул. У пачатку 2005 года ён дэбютаваў за асноўную каманду ў матчы Кубка Партугаліі. Ён хутка ўпісаўся ў гульню, быў вельмі рухомым на полі, раздаваў добрыя перадачы і не баяўся браць на сябе ініцыятыву.
У наступным сезоне Матынью трывала замацаваўся ў асноўным складзе і стаў адзіным паўабаронцам чэмпіянату Партугаліі, які адгуляў усе матчы турніру без заменаў. Яго добрая гульня дапамагла клубу заняць другое месца.
У сезоне 2006/07 пасля сыходу з клуба Рыкарду Са Пінту, Жуан быў абраны віцэ-капітанам, на той момант яму было ўсяго толькі 19 гадоў. У наступным сезоне Матынью стаў капітанам пасля сыходу з клуба Куштодыу і Рыкарду Перэйра.
5 ліпеня 2010 года Матынью перайшоў у клуб «Порту», падпісаўшы кантракт да лета 2015 года[4].
24 мая 2013 года, было абвешчана, што Матынью далучыцца да складу французскага клуба «Манака» разам з таварышам па камандзе Хамесам Радрыгесам. Агульная сума за двух ігракоў склала як мяркуецца каля 70 млн еўра, з іх 25 млн — за Матынью[5].
У ліпені 2018 года перайшоў у англійскі «Вулверхэмптан Уондэрэрс», падпісаўшы кантракт на два гады[6].
У зборнай Партугаліі Матынью дэбютаваў ва ўзросце 18 гадоў 17 жніўня 2005 года ў гульні супраць зборнай Егіпта.