wd wp Пошук:

Дымітры Пае

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Фларан Дымітры Пае (фр.: Florent Dimitri Payet; нар. 29 сакавіка 1987, Сен-П’ер, Рэюньён, Францыя) — французскі футбаліст, крайні паўабаронца клуба «Марсель» і нацыянальнай зборнай Францыі. Вядомы сваім уменнем выконваць штрафныя ўдары.

Кар’ера

Дымітры Пае пачаў займацца футболам на сваім родным востраве Рэюньёне ў клубах «Сен-Філіп» і «Сен-П’еруаз». 4 гады правёў у сістэме юнацкіх каманд «Гаўра», пасля чаго вярнуўся на Рэюньён. У 2004 годзе Пае зноў адправіўся ў метраполію і стаў іграком «Нанта».

«Нант»

Дэбютаваў за асноўны склад «Нанта» 15 снежня 2005 года ў выязным матчы супраць «Бардо». Ужо ў другім сваім матчы ― 21 студзеня 2006 года супраць «Меца» Пае забіў гол у вароты саперніка, прычым футбаліст выйшаў на поле толькі на 88-й хвіліне матчу.

«Сент-Эцьен»

У ліпені 2007 года Пае перайшоў у «Сент-Эцьен». У сезоне 2008/09 дэбютаваў у Кубку УЕФА, забіўшы 3 мячы ў 10 праведзеных матчах. У ліпені 2009 года Пае падпісаў новы кантракт з «Сент-Эцьенам» на 4 сезоны.

«Ліль»

28 чэрвеня 2011 года галоўны трэнер клуба «Сент-Эцьен» Крыстоф Гальцье пацвердзіў, што Пае быў на грані падпісання кантракта з «Лілем» пасля таго, як ігрок сам паведаміў яму гэта ў папярэдні дзень[3]. Пае пагадзіўся на чатырохгадовы кантракт з «Лілем», а трансферны кошт іграка быў ацэнены ў 9 млн еўра[4].

«Марсель»

27 чэрвеня 2013 года стала вядома, што «Ліль» і «Марсель» дамовіліся аб трансферы іграка.

«Вест Хэм Юнайтэд»

Улетку 2015 года перайшоў у англійскі «Вест Хэм Юнайтэд» за 15 млн еўра. Выдатна правёўшы сезон 2015/16, быў уключаны ў склад каманды года па версіі ПФА, атрымаў узнагароду «Малатабоец года», якая ўручаецца найлепшаму іграку «Вест Хэм Юнайтэд» у сезоне.

У снежні 2016 года Пае заявіў, што можа вярнуцца ў «Марсель». Хутка кіраўніцтва клуба адхіліла іграка ад трэніровак, а сам Пае заявіў, што больш не апране футболку «Вест Хэм Юнайтэд». 30 студзеня 2017 года футбаліст перайшоў у «Марсель», сума трансферу склала 29 млн еўра.

Міжнародная кар’ера

9 кастрычніка 2010 года Дымітры дэбютаваў у складзе зборнай Францыі ў матчы супраць зборнай Румыніі (2:0). Выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы, Пает паспеў дапамагчы сваёй камандзе, зрабіўшы дзейсную перадачу. 12 кастрычніка 2010 года ў адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы супраць зборнай Люксембурга форвард «Сент-Эцьена» таксама адзначыўся галявой перадачай.

Зноскі

  1. Dimitri Payet // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dimitri Payet // GeneaStar
  3. «Payet completes move to Lille» Архівавана 27 лютага 2014.. Agence France Presse.
  4. «Ambitious Payet agrees four-year Lille deal». Union of European Football Associations.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Марсель
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліль
Катэгорыя·Ігракі ФК Сент-Эцьен
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся на Рэюньёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Нант
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе