wd wp Пошук:

Le Figaro

Le Figaro (Ле Фігаро) — штодзённая французская газета, заснаваная ў 1826 годзе. Назва атрымала ў гонар Фігаро - героя п’ес Бамаршэ. З яго ж п’есы «Жаніцьба Фігаро» узяты дэвіз газеты, надрукаваны прама пад яе назвай: «Дзе няма свабоды крытыкі, там ніякая пахвала не можа быць прыемная» (фр. «Sans la liberté de blâmer, il n’est point d’éloge flatteur »).

З 1866 газета выходзіць штодня. У 2005 годзе наклад складаў каля 340 тыс. экзэмпляраў.

У 1975 годзе газета была набыта Раберам Эрсанам (Robert Hersant). У 1999 годзе амерыканскі інвестыцыйны фонд Carlyle Group набыў 40% акцый газеты, якія былі прададзеныя ім у 2003 годзе. Па стане на 2004 год газета знаходзіцца пад кантролем кансерватыўнага палітыка і мільярдэра Сержа Дасо, вядомага як кіраўнік французскай аэракасмічнай групы Dassault Aviation. У адным з радыёінтэрв’ю Дасо заявіў, што «газеты павінны прапагандаваць здаровыя ідэі».

Зноскі

  1. 1 2 The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0182-5852

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Газеты Францыі
Катэгорыя·Газеты на французскай мове
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1826 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Невызначаная мова для газеты