wd wp Пошук:

Фульхенсіа Батыста

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Батыста.

Фульхенсіа Баты́ста-і-Сальды́вар (ісп.: Fulgencio Batista-y-Zaldívar) (16 студзеня 1901 — 6 жніўня 1973) — кубінскі прэзідэнт (19401944) і дыктатар (19521959).

Біяграфія

Нарадзіўся 16 студзеня 1901 года. Паходзіў з сялянскай сям’і, з 1921 года служыў у арміі. У верасні 1933 года ўзначаліў «бунт сяржантаў» — змову супраць кіраўніцтва К. М.дэ Сеспедэса. У студзені 1934 года здзейсніў дзяржаўны пераварот; да 1940 года быў фактычным дыктатарам, а ў 1940-44 гадах прэзідэнтам Кубы. У 1944 годзе прайграў выбары і эміграваў у ЗША. У 1947 годзе вярнуўся на Кубу, 10 сакавіка 1952 года зноў арганізаваў ваенны пераварот. Скінуты з пасады 1 cтудзеня 1959 года ў выніку перамогі Кубінскай рэвалюцыі, збег з краіны ў Дамініканскую Рэспубліку, потым у Іспанію.

Памёр 6 жніўня 1973 года ў іспанскім мястэчку Гуадальміна каля Марбеллі ад сардэчнага прыступу. Пахаваны на могілках Сан-Ісідра ў Мадрыдзе.

Зноскі

  1. 1 2 Fulgencio Batista // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Fulgencio Batista // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Нарадзіліся 16 студзеня
Постаці Кубы
Нарадзіліся ў 1901 годзе
Памерлі 6 жніўня
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Пахаваныя на могілках Сан-Ісідра
Памерлі ў 1973 годзе
Асобы