wd wp Пошук:

Рауль Кастра

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кастра.

Кубінская рэвалюцыя
Храналогія
Падзеі
Напад на казармы Манкада
Прамова «Гісторыя мяне апраўдае»
Высадка з яхты «Гранма»
Аперацыя «Verano»
Бой пры Ла-Плаце
Бітва за Лас-Мэрсэдэс
Бітва за Ягуахай
Бітва за Санта-Клару
Розныя артыкулы
Рух 26 ліпеня
Radio Rebelde
Людзі
Фульхенсіа Батыста
Фідэль Кастра — Чэ Гевара
Рауль Кастра — Каміла Сьенфуэгас
Франк Паіс — Убер Матас
Селія Санчэс — Уільям Морган
Карлас Франкі — Вільма Эспін
Нарберта Кальяда

Мануэль Уруція

Рауль Мадэст Кастра Рус (ісп.: Raúl Castro Ruz; нар. 3 чэрвеня 1931) — брат і паплечнік Фідэля Кастра. Старшыня Дзяржаўнага савета (2008—2018), Савета Міністраў і Вярхоўны галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Кубы з 2008 па 2018, генерал арміі, Герой Кубы. Удзельнічаў у Кубінскай рэвалюцыі, а затым заняў другое пасля брата месца ў дзяржаўным і партыйным кіраўніцтве Кубы.

Бiяграфiя

Раннія гады

Рауль Кастра нарадзіўся 3 чэрвеня 1931 года ў правінцыі Орьентэ ў сям’і буйнога землеўладальніка. З юнацкіх гадоў ён актыўна ўдзельнічаў у моладзевым руху: быў членам Саюза сацыялістычнай моладзі, прымаў актыўны ўдзел у барацьбе супраць дыктатуры Фульхенсіа Батыста.

Кубiнская рэвалюцыя

У ліпені 1953 з групай маладых рэвалюцыянераў на чале са сваім братам Фiдэлям Рауль Кастра удзельнічаў у штурму казармы Манкада ў горадзе Сант’яга дэ Куба. Падчас няўдалага штурму Манкада Рауль ўласнаручна палоніў афіцэра арміі Батысты, чым выратаваў жыццё свайму атраду паўстанцаў[3].

За ўдзел у штурму казармаў Манкада Рауль Кастра быў асуджаны да 15 гадоў турэмнага зняволення. У 1955 годзе быў амніставаны і неўзабаве эміграваў у Мексiку[4].

У 1956 г. кубінскія рэвалюцыянеры высадзіліся на Кубе і пачалі ўзброеную барацьбу супраць рэжыму Батысты. У перыяд 19571958 гг. узброеныя паўстанцкія атрады, выкарыстоўваючы тактыку партызанскай барацьбы, правялі некалькі буйных і дзесяткі дробных аперацый.

Пасля рэвалюцыi

Пасля перамогі Кубінскай рэвалюцыі і звяржэння дыктатуры Батысты ў студзені 1959 Рауль Кастра прымаў удзел ва ўмацаванні рэвалюцыйнай улады ў краіне, узначальваў ваенную і грамадзянскую адміністрацыю. З 1962 года — намеснік, з 1972 года — першы намеснік прэм’ер-міністра Рэвалюцыйнага ўрада Рэспублікі Куба. Са снежня 1976 года — першы намеснік старшыні Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба, дэпутат Нацыянальнай асамблеі народнай улады Рэспублікі Куба[5][6].

Кіраўнік дзяржавы

31 ліпеня 2006 года Фідэль Кастра склаў з сябе ўладныя паўнамоцтвы ў сувязі са сваёй шпіталізацыяй. Выконваючым абавязкі лідара Кубы ў сувязі з цяжкай хваробай Фідэля Кастра, а затым у сувязі з яго адмовай ўзначаліць Дзяржаўны савет, стаў Рауль Кастра[7].

24 лютага 2008 года парламент Кубы з вынікам у 97,7 % галасоў выбраў Рауля Кастра новым старшынёй Дзяржаўнага Савета Кубы.

10 снежня 2013 года Рауль сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам паціснуў яму руку на пахавальнай працэсіі Нэльсана Мандэлы[8].

19 красавіка 2018 Рауль Кастра сышоў у адстаўку. Новым кіраўніком краiны стаў Мігель Дыяс-Канель[9].

Рауль сышоў з пасады кіраўніка Дзяржсавета краіны, але заставаўся партыйным лідарам. 16 красавіа 2021 89-гадовы Рауль Кастра сышоў з пасады кіраўніка Камуністычнай партыі Кубы. Ён заявіў, што «з задавальненнем перадае кіраўніцтва краінай групе падрыхтаваных лідараў»[10].

Зноскі

  1. Raúl Castro // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Raul Castro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. KM.RU Досье. Рауль Кастро
  4. Сусветная гiсторыя войн. — Мн.: ООО «Харверст», 2004. — 640 с.
  5. Бiяграфiя Рауля Кастра Архівавана 15 чэрвеня 2015.
  6. Рауль Кастро. Биографическая справка — РИА Новости
  7. Пераемнік Фiдэля Кастра на пасадзе кiраўнiка Кубы стаў яго малодшы брат(недаступная спасылка)
  8. Nelson Mandela memorial service
  9. Новым лiдарам Кубы стаў Мігель Дыяс-Канель
  10. nn.by

Спасылкі

Папярэднік:
Фідэль Кастра
Старшыня дзяржсавета Кубы

в.а. 20062008, 20082018
Пераемнік:
Мігель Дыяс-Канель
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Кубы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Кавалеры в’етнамскага ордэна Залатой Зоркі
Катэгорыя·Марксісты
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Кубы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Нацыянальнага ордэна Плая-Хірон
Катэгорыя·Міністры Кубы
Катэгорыя·Члены сям'і Фідэля Кастра
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
Катэгорыя·Камуністы Кубы
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Палітыкі Кубы
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа Нацыянальнага ордэна Малі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся на Кубе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Нацыянальнага сцяга КНДР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Кубы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Агастынью Нету
Катэгорыя·Асобы