wd wp Пошук:

Кузьма Венедыктавіч Кісялёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кісялёў. Кузьма Венедыктавіч Кісялёў (1 лістапада 1903, Лабковічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня — 4 мая 1977) — беларускі палітык і дыпламат.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 лістапада 1903 года ў в. Лабковічы Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці ўрач-неўрапатолаг, Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1932 па 1937 гады К. В. Кісялёў — навуковы супрацоўнік Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1936 годзе стаў кандыдатам медыцынскіх навук.

З 1937 па 1938 гады — народны камісар аховы здароўя БССР, з 1938[1] па 1940 гады — старшыня Савета народных камісараў БССР. У 1941—1942 гадах працаваў дырэктарам медыцынскага выдавецтва ў г. Маскве, старшынёй Ульянаўскага абласнога выканаўчага камітэта, з 1943 па 1944 гадах быў першым намеснікам старшыні Савета народных камісараў Беларускай ССР.

З 1944 па 1958 гады — першы намеснік старшыні СНК і наркам (з 1946 міністр) замежных спраў БССР. З 1958 па 1966 гады — Міністр замежных спраў Беларускай ССР. Меў ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета БССР і членам ЦК КПБ.

Аўтар успамінаў «Запіскі савецкага дыпламата» (1974).

Памёр 4 мая 1977 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Зноскі

  1. Інфармацыйнае паведамленне аб пасяджэнні першай сэссіі Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання 28 ліпеня 1938 года // Звязда. — 1938. — № 174. — С. 1.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Выпускнікі Інстытута чырвонай прафесуры
Кандыдаты медыцынскіх навук
Памерлі 4 мая
Нарадзіліся ў 1903 годзе
Старшыні СНК БССР
Нарадзіліся ў Крычаўскім раёне
Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім павеце
Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
Асобы
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Памерлі ў 1977 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Дыпламаты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Дыпламаты СССР
Міністры аховы здароўя БССР
Члены КПСС
Міністры замежных спраў БССР
Выпускнікі Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Народныя камісары замежных спраў БССР
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Кавалеры ордэна Леніна
Выпускнікі Камуністычнага ўніверсітэта імя Я. М. Свярдлова
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Народныя камісары аховы здароўя БССР
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Нарадзіліся 1 лістапада