wd wp Пошук:

Думбартан-Окс

Думбартан-Окс або Дамбартан-Оўкс (Dumbarton Oaks) — старадаўні асабняк у прыгарадзе амерыканскай сталіцы, Джорджтаўне, вядомы як адзін з найбуйнейшых цэнтраў амерыканскай і сусветнай візантыністыкі. Думбартанская сядзіба кіруецца папячыцелямі Гарвардскага ўніверсітэта.

Асабняк быў пабудаваны ў  пачатку XIX стагоддзя. Сярод яго насельнікаў — віцэ-прэзідэнт Дж. К. Кэлхун. У 1920 году набыты парай Блісаў, якая належала да ўплывовых кругоў амерыканскай дыпламатыі. У 1944 годзе ў маёнтку праходзіла міжнародная канферэнцыя, якая падрыхтавала стварэнне ААН.

Пад кіраўніцтвам Блісаў старадаўняя сядзіба змянілася. Да рэканструкцыі асабняка былі прыцягнутыя такія вядучыя архітэктары, як Філіп Джонсан. Парк у Дамбартан-Оўксе, зноўку распланаваны працамі Беатрыкс Фаранд, лічыцца адной з вех у найноўшай гісторыі ландшафтнай архітэктуры. У гасцях у Блісаў бывалі многія выдатныя асобы. Да 30-годдзя (1938) шлюбу Блісаў І. Ф. Стравінскі напісаў камерны канцэрт у духу Брандэнбургскіх канцэртаў.

«Гестыя, поўная дабраславенняў» Егіпет, габелен VI стагоддзя ў калекцыі Думбартан-Окса

Асноўнымі сферамі інтарэсаў Блісаў як калекцыянераў былі візантыйскае мастацтва і дакалумбавыя цывілізацыі(руск.) бел.. Іх збор візантыйскага мастацтва — адзін з самых багатых у ЗША. З падачы ўладальнікаў сядзібы Думбартан-Окс стаў цэнтрам сусветнай візантыністыкі. Тут жылі і працавалі такія аўтарытэты, як А. А. Васільеў і А. П. Каждан.

Пры цэнтры медыявістыкі з 1941 года выходзіць навуковы часопіс «Dumbarton Oaks Papers».

Зноскі

  1. 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. 1 2 3 4 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 18 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Ігар Стравінскі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Візантыністыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Калекцыі дакалумбавых культур
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Вашынгтона
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі Вашынгтона
Катэгорыя·Паркі Вашынгтона
Катэгорыя·Гарвардскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Бібліятэкі Вашынгтона