wd wp Пошук:

Дзмітрый Львовіч Быкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быкаў. Дзмітрый Львовіч Быкаў (руск.: Дми́трий Льво́вич Бы́ков; пры нараджэнні Зільбертруд; нар. 20 снежня 1967, Масква) — расійскі пісьменнік, паэт і публіцыст, літаратурны крытык, радыё- і тэлевядучы, журналіст, выкладчык літаратуры, кінакрытык. Палітычны мысліцель і актывіст.

Біёграф Барыса Пастарнака, Булата Акуджавы, Максіма Горкага і Уладзіміра Маякоўскага.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве ў сям’і дзіцячага ўрача-отарыналарынголага, кандыдата медыцынскіх навук Льва Іосіфавіча Зільбертруда (1927—1987) і Наталлі Іосіфаўны Быкавай (нар. 1937). Бацькі неўзабаве развяліся, і сына выхоўвала маці, выпускніца Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, настаўніца рускай мовы і літаратуры ў школе № 1214 у Маскве.

Школьнікам уваходзіў у раду перадачы для старшакласнікаў Усесаюзнага радыё «Аднагодкі». У 1984 годзе скончыў школу з залатым медалём і паступіў на факультэт журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (кафедра літаратурнай крытыкі). З 1987 па 1989 год служыў у арміі, куды яго прызвалі (адтэрміноўка студэнтам у той час была адменена) з трэцяга курса ўніверсітэта. У 1991 годзе скончыў факультэт журналістыкі МДУ з чырвоным дыпломам. З 1985 года працуе ў газеце «Собеседник».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1991 года.

Палітычная і грамадская дзейнасць

Дзмітрый Быкаў — перакананы антысталініст. На яго думку, «Сталін прыняў Расію краінай з найвышэйшым інтэлектуальным патэнцыялам, з найлепшай у свеце культурай, з фантастычным энтузіязмам мас… Сталін 30 гадоў ператвараў Расію ў самую сумную і самую ганебную краіну свету — краіну, у якой пяцігадовая ваенная паўза, з усімі кашмарамі вайны, успрымалася як глыток свежага паветра…»[3]

10 снежня 2011 года выступіў на мітынгу пратэсту на Балотнай плошчы супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Дзяржаўную Думу Расіі шостага склікання. Увайшоў у аргкамітэт наступных маніфестацый. Сваю актывізацыю матываваў тым, што «надакучыла такое адчуванне ўлады і такая атмасфера ў краіне». На «прамую лінію» Пуціна, што запамяталася тэлегледачам рэплікай пра бандэрлогаў, адгукнуўся сатырычнымі вершамі «Свежы закон джунгляў», якія прагучалі ў 19 снежня ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».

У сакавіку 2014 года разам з шэрагам іншых дзеячаў навукі і культуры выказаў сваю нязгоду з палітыкай расійскай улады ў Крыме.

У верасні 2020 года падпісаў ліст у падтрымку акцый пратэсту ў Беларусі ў сувязі з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года[4].

Спасылкі

Зноскі

  1. Dmitrij Bykov // ČSFD — 2001.
  2. Dmitri Bykov // Babelio — 2007.
  3. Огонек: Иосиф и его клоны (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2012. Праверана 24 верасня 2012.
  4. «Мы глубоко возмущены, что диалогу с обществом власть предпочитает насилие»
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Журналісты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі МДІМА
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Тэлевядучыя Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Біёграфы
Катэгорыя·Кінакрытыкі Расіі
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта журналістыкі МДУ
Катэгорыя·Навелісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Публіцысты Расіі
Катэгорыя·Педагогі Расіі