wd wp Пошук:

Пётр Вікенцьевіч Садоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Садоўскі.

Пётр Вікенцьевіч Садоўскі, вядомы як Пётра Садоўскі (нар. 2 лютага 1941) [1] — беларускі мовазнавец, палітык і дыпламат. Кандыдат філалагічных навук.

Біяграфія

У 1953—1959 гадах вучыўся ў Мінскім сувораўскім вучылішчы. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Валодае нямецкай, англійскай, іспанскай і французскай мовамі.

Быў членам Прэзідыума і старшынёй камісіі ў замежных справах Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га склікання[2]. У часы парламенцкай дзейнасці быў членам фракцыі Беларускага народнага фронта.

3 чэрвеня 1992 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія[3]; адстаўлены быў 28 кастрычніка 1994 года [4].

Пасля адстаўкі займаецца грамадскай і палітычнай дзейнасцю ў Беларусі. Да 2009 г. быў членам сойму Партыі БНФ[5]. Аўтар кнігі ўспамінаў «Мой шыбалет» (2008).

Удзельнічаў у акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй, якія адбываліся ў Мінску ў снежні 2019 года. Выканаў патрыятычнаю песню на словы Янкі Купалы «А ў бары-бары тры дарожанькі», якую ён спяваў, будучы дэпутатам Вярхоўнага Савета, на плошчы Незалежнасці 25 жніўня 1991 года. Цэнтральным судом Мінска ў рамках адміністрацыйнага працэсу быў прысуджаны да штрафу[6].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[7].

Зноскі

  1. Пётра Садоўскі. Мы былі гістарычна шчаслівыя… // Arche, 12 студзеня 2009
  2. Пётра Садоўскі: «Была агульная атмасфера чакання вялікіх пераменаў і шчасця…» Архівавана 3 чэрвеня 2009. // Хартыя’97
  3. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 3 июня 1992 г. № 1700-XII «О назначении Садовского П. В. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» Архівавана 1 чэрвеня 2012. (руск.)
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 28 ноября 1994 г. № 219 «Об освобождении П. В. Садовского от обязанностей Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Федеративной Республике Германии» Архівавана 27 мая 2012. (руск.)
  5. Галіна Абакунчык: Сойм Партыі БНФ без Баршчэўскага і Садоўскага // Радыё Свабода, 07.09.2009
  6. nashaniva.by
  7. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»