wd wp Пошук:

Антон Раманавіч Жэбрак

Анто́н Рама́навіч Жэбрак (27 снежня 1901 — 20 мая 1965) — беларускі вучоны ў галіне агульнай генетыкі і генетыкі раслін, селекцыянер. Акадэмік АН БССР (1940), доктар біялагічных навук, прафесар (1936). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944). З мая па кастрычнік 1947 года быў прэзідэнтам Акадэміі навук БССР.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Збляны Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям’і.

У 1925 годзе скончыў МСГА імя К. А. Ціміразева і ў 1929 — Інстытут чырвонай прафесуры. У 19301931 гадах спецыялізаваўся па генетыцы ў Калумбійскім і Каліфарнійскім універсітэтах (ЗША) у лабараторыі вядомага генетыка, стваральніка храмасомнай тэорыі спадчыннасці Томаса Ханта Моргана.

У 19321948 гадах — прафесар, загадчык кафедрай генетыкі Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева. Адначасова з тым у 19451946 гадах — загадчык аддзела Упраўлення прапаганды і агітацыі ЦК КПСС.

У 1940 годзе абраны членам Прэзідыўма АН БССР, а ў маі 1947 года ён становіцца прэзідэнтам Акадэміі навук. Адхілены з пасады ў кастрычніку таго ж года.

У 1945 годзе ў складзе дэлегацыі Беларускай ССР ён падпісаў у Сан-Францыска Статут ААН.

Пасля вайны акадэмік Жэбрак стаў адным з арганізатараў і лідарам выступаў супраць манапалізму Лысенкі ў біялогіі. Неаднаразова пісаў грунтоўныя запіскі ва ўрадавыя і партыйныя органы, інфармуючы іх аб становішчы ў савецкай генетыцы, згубных наступствах дыктату Лысенкі. Аднак гэта не дало плённых вынікаў. Выступаючы на сесіі УАСГНІЛ у жніўні 1948 года, Антон Жэбрак, ужо адхілены ад пасады прэзідэнта АН БССР і фактычна пазбаўлены магчымасці працягваць даследчую працу, на фоне здзеклівых рэплік і з’едлівых пытанняў адстойваў свае погляды.

У 1948 годзе займае пасаду прафесара кафедры батанікі ў Маскоўскім лесатэхнічным інстытуце, а ў 1949 годзе ўзначальвае кафедру ў Маскоўскім фармацэўтычным інстытуце.

З 1957 года да самай смерці Антон Жэбрак вядзе актыўную навуковую працу ў Беларусі ў Акадэміі навук БССР, дзе па ініцыятыве акадэміка Мікалая Турбіна ў Інстытуце біялогіі была арганізаваная лабараторыя поліплаідыі. Тут ён працягвае свае даследаванні ў галіне селекцыі пшаніцы і грэчкі, удзельнічае ў стварэнні праекту па атрыманню поліплоідных форм цукровага бурака. З 1963 — у Аддзеле генетыкі і цыталогіі АН БССР.

У 1965 годзе Антон Жэбрак раптоўна памёр.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы прысвечаны гібрыдызацыі, поліплаідыі і селекцыі, галоўным чынам, пшаніцы і грэчкі. Упершыню ў свеце атрымаў гібрыдныя пладавітыя формы ад перакрыжавання многіх відаў пшаніц. Прааналізаваў філагенію пшаніц і вёў перспектыўную селекцыю пшаніц на падвышэнне імунітэту да хвароб і шкоднікаў, на павелічэнне ўтрымання бялку, колькасці зерня ў каласах.

Апублікаваў больш за 70 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій.

Ушанаванне памяці

Асноўныя працы

Узнагароды

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944), ордэн Чырвонай Зоркі (1945), Ордэн «Знак Пашаны» (1940), медалі.

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі 20 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута чырвонай прафесуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Біёлагі Беларусі
Катэгорыя·Генетыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 снежня
Катэгорыя·Падпісалі «ліст трохсот»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя Беларусі
Катэгорыя·Генетыкі Беларусі
Катэгорыя·Селекцыянеры СССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Прэзідэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Біёлагі XX стагоддзя