wd wp Пошук:

Францішак Умястоўскі

Францішак Янавіч Умястоўскі (29 студзеня (10 лютага) 1882, Вільня, Расійская імперыя — кастрычнік 1940, мясцовасць Катынь Смаленскай вобласці, Расія) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Карыстаўся літаратурным псеўданімам «Дзядзька Пранук».

Паходжанне і сям’я

Вяселле Францішка Умястоўскага. Першы справа стаіць Францішак Аляхновіч.

Належаў да кальвінісцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Умястоўскіх гербу «Рох III», прадстаўнікі якога ў XVIII стагоддзі займалі розныя земскія пасады ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага і Ашмянскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі ў першай палове XIX стагоддзя.

Нарадзіўся ў дваранскай сям’і Яна Ануфрыевіча Умястоўскага і Ганны Аляхновіч. Дзед Францішка — Ануфрый Умястоўскі — быў удзельнікам Лістападаўскага паўстання (1830—1831) і таму расійскай уладай быў пазбаўлены маёнтка. Сям’я Францішка была беднай, не мела маёнтка, таму, хоць і мела шыкоўны радавод, ужо адносіла не да катэгорыі маянткоўцаў, а катэгорыі малазаможнай дваранскай інтэлігенцыі. Ажаніўся з Геленай Дунін-Марцінкевіч, якая паходзіла з каталіцкага дваранскага роду.

Стрыечным братам Францішка Умястоўскага быў Францішак Аляхновіч.

Адукацыя

Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. Падчас вучобы ў 19021904 гадах уваходзіў у падпольную арганізацыю студэнцкай моладзі «Круг беларускай народнай прасветы і культуры».

Літаратурная і грамадская дзейнасць

Першы твор (верш «Вецер») апублікаваў на беларускай мове ў «Каляднай пісанцы на 1904 год» (Санкт-Пецярбург, 1903). У 1906 годзе браў удзел у выданні газеты «Наша доля». У 1908 годзе жыў у вёсцы Існаўда Віцебскай губерні. На працягу 19081914 гадоў друкаваў апавяданні ў газеце «Наша ніва». Апавяданні «Страх», «У лесе», «Доктар ад каўтуна», «Не мужыцкі розум» напісаны пад відавочным уплывам беларускага фальклору. Перакладаў творы Оскара Уайльда і Мікалая Гогаля. Уваходзіў у кола тых дзеячаў беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху, якія ўключыліся ў склад ліберальна-дэмакратычнай плыні руху краёўцаў[2]. Друкаваў свае артыкулы ў газеце «Kurier Litewski», якая была галоўнай трыбунай «краёвасці»[2].

Падчас Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў расійскую армію.

З 1919 года быў сярод галоўных стваральнікаў беларускіх ваенных фарміраванняў і быў прадстаўніком Цэнтральнай беларускай школьнай рады ў Вільні. У верасні 1920 года ўзначаліў Беларускую вайсковую камісію, якая займалася арганізацыяй беларускага войска. Планавалася, што разам з польскімі арміямі беларускае войска будзе змагацца ў ходзе польска-савецкай вайны з бальшавікамі для ажыццяўлення праекту польска-беларускай федэрацыі, дэклараванай Пілсудскім. Пасля жыў у Вільні.

У 1919 годзе напісаў артыкул пра гісторыю выдання газеты «Наша доля». На матэрыялах вайны напісаў апавяданне «Стася» (1921). Выступаў пераважна як публіцыст. У 19271928 гадах выдаваў паланафільскую газету «Беларускі дзень» і часопіс «Беларуская культура». У 1928 годзе адышоў ад грамадскай і культурна-асветніцкай дзейнасці.

Гібель

З пачаткам Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны як паручнік запасу ў 1939 годзе ў польскую армію. 18 верасня 1939 года трапіў у савецкі палон. Інтэрнаваны ў лагер у Казельску. Загінуў у Катыні.

Творы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 27 снежня 2021.
  2. 1 2 Смалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй… С. 342.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Асобы
Нарадзіліся ў 1882 годзе
Публіцысты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута
Пісьменнікі Беларусі
Паэты паводле алфавіта
Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
Умястоўскія
Краёўцы
Памерлі ў Смаленскай вобласці
Паэты Беларусі
Нарадзіліся ў 1940 годзе
Нарадзіліся 10 лютага
Публіцысты Беларусі
Пісьменнікі паводле алфавіта
Члены Беларускай вайсковай камісіі
Грамадскія дзеячы Беларусі
Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Нарадзіліся ў Вільнюсе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)