wd wp Пошук:

Францішак Караў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Караў. Францішак Ка́раў , (бел.: Францішак Ксаверый Караў, польск.: Franciszek Ksawery Kareu (Karü), лац.: Franciscus Xaverius Kareu; 10 снежня 1731, цяпер Аршанскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь — 30 ліпеня 1802) — беларускі архітэктар, прадстаўнік архітэктуры барока; педагог. Прафесар архітэктуры[1]. Генеральны вікарый Таварыства Ісуса (1799-1802).

Біяграфія

Нарадзіўся ў англійскай сям’і, якая асела ў Беларусі. У 1754 г. уступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах Оршы і Пінска (тут у 1762 г. быў высвечаны на ксяндза), а потым ў Полацку пад кіраўніцтвам прафесара Габрыэля Лянкевіча вывучаў архітэктуру. Місіянер у Мінску і Фашчоўцы (1763–1765), Слуцку (1767–1768), быў прэфектам будаўніцтва ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1765–1768)[2].

У 1768 г. пачаў выкладаць у Полацкім езуіцкім калегіуме спачатку як прафесар філасофіі і матэматыкі і прэфект будаўніцтва (1768–1772), а потым як прафесар архітэктуры (1772–1773) і тэалогіі (1775–1778). У вырашальныя для Таварыства Ісуса гады пасля выдання касацыйнага брэвэ Dominus ac Redemptor (1773) працаваў пад кіраўніцтвам Станіслава Чарневіча і Габрыэля Лянкевіча дзеля захавання Ордэна[2].

З 1779 г. - віцэрэктар, а з 1782 г. – рэктар Аршанскага езуіцкага калегіума і адначасова правінцыял Беларусі[1]. З 1785 г. – асістэнт генеральнага вікарыя Габрыэля Лянкевіча. 1 кастрычніка 1785 г. быў старшынёй камісіі (увайшлі таксама Геранім Віхерт, Міхал Бароўскі і Габрыэль Грубер), абранай ІІ Полацкай генеральнай кангрэгацыяй, для правядзення школьнай рэформы ў калегіумах езуітаў. За год быў распрацаваны «План вучэбных заняткаў»”(Ratio Studiorum), які пашыраў об’ём выкладання дакладных навук і сучасных моў у гэтых адукацыйных установах [3].

У 1786-1799 гг. – рэктар Полацкага калегіума[4]. У час яго рэктарства пры калегіуме пачала працаваць друкарня, якая адыграла важную ролю ў выдавецкай дзейнасці беларускіх езуітаў[2][5].

Пасля скону ў лістападзе 1798 г. Габрыэля Лянкевіча з дазволу імператара Паўла І Ф.Караў склікаў ІІІ Полацкую генеральную кангрэгацыю, якая адзінагалосна абрала яго генеральным вікарыем[6]. Пасля зацявярджэння езуіцкага ордэна ў Расійскай імперыі папам Піям VII у сакавіку 1801 г. (брэвэ Catholicae fidei) стаў Генералам Таварыства Ісуса ў Расіі. Пры яго актыўным удзеле езуіты атрымалі касцёл Св. Кацярыны ў Пецярбургу (1800) і адкрылі ў сталіцы публічныя школы (1801) і канвікт (1802).

Кіраваў будаўніцтвам езуіцкага касцёла ў Полацку[1]. У 17631764 гг. удзельнічаў у манументальна-дэкаратыўным аздабленні касцёла езуітаў у Мінску[7]. Аднавіў аршанскі касцёл і пабудаваў для мясцовых езуітаў асабняк для адпачынку. У полацкім прадмесці пабудаваў для вернікаў касцёл Труны Гасподняй[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Караў Францішак. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 1 2 3 4 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  3. Załęski, S. Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820 / S. Załęski – Kraków : W.L. Anczyc i sp, 1907. – s. 208-209.
  4. Giżycki, J.M.(руск.) бел. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – s. 133.
  5. Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад . да . / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774 – 1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. – Полацк: Выдавецкая ініцыятыва “Полацкая ляда”, 2018. – С. 11–22.
  6. Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б. Блинова. – Гродно : ГрГУ, 2002. – С. 136.
  7. Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока

Літаратура

Папярэднік:
Габрыэль Лянкевіч
Генеральны вікарый ордэна езуітаў
17991802
Пераемнік:
Габрыэль Грубер
Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Архітэктары барока
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Пінскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 30 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 11 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1731 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Аршанскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Памерлі ў Полацку
Катэгорыя·Архітэктары XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Памерлі ў 1802 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума