wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Хацкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хацкевіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Хацкевіч (нар. 19 кастрычніка 1973, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

У 2014—2016 гадах быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай СДЮШАР «Дынама», з 1990 гуляў за дубль, а з 1992 — за асноўны склад мінскага «Дынама». У 1996 годзе разам з Валянцінам Бялькевічам перайшоў у кіеўскае «Дынама», дзе паспяхова выступаў на працягу сямі гадоў.

У 2004—2005 гадах выступаў у Кітаі і Латвіі, улетку 2005 года вярнуўся ў мінскае «Дынама». Неўзабаве стаў адным з лідараў клуба.

На працягу 1993—2005 гадоў гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера

У красавіку 2007 года яшчэ гуляў за «Дынама», калі атрымаў прапанову ўзначаліць мінскі клуб пасля звальнення Пятра Качуры. Некаторы час узначальваў каманду ў якасці гуляючага трэнера, але хутка завяршыў кар’еру іграка. У складзе «Дынама» рабіў стаўку на маладых ігракоў — уласных выхаванцаў, але ў выніку каманда заняла 9 месца ў чэмпіянаце, што стала найгоршым вынікам за ўвесь час выступлення ў чэмпіянаце Беларусі. Па заканчэнні сезона 2007 пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Дынама».

У пачатку 2008 года ўзначаліў юнацкую зборную Беларусі, а ў ліпені таго ж года — «Віцебск». У сезоне 2008 прывёў «Віцебск» да пятага месца ў чэмпіянаце. У ліпені 2009 года з-за фінансавых праблем пакінуў віцебскі клуб.

З 2010 года працаваў ва Украіне: некаторы час быў асістэнатам у трэнерскім штабе нацыянальнай зборнай Украіны, пасля ўзначальваў кіеўскае «Дынама-2».

4 снежня 2014 года быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі[3]. У адборы да чэмпіянату Еўропы 2016 не здолеў узняць Беларусь вышэй за чацвёрты радок пасля правальнага старту. Пачаў са зборнай адбор да чэмпіянату свету 2018, аднак неўзабаве беларуская каманда моцна ўскладніла задачу, згуляўшы ўнічыю з Люксембургам (1:1) і саступіўшы Балгарыі (0:1). У снежні 2016 года кантракт АБФФ з Хацкевічам быў разарваны[4].

2 чэрвеня 2017 года было абвешчана аб прызначэнні Хацкевіча на пасаду галоўнага трэнера кіеўскага «Дынама»[5]. Разам з кіяўлянамі двойчы стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Украіны. У чэрвені 2019 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Дынама»[6], аднак у жніўні таго ж года пасля паражэння ў Лізе чэмпіёнаў ад «Бругэ» быў звольнены[7].

У снежні 2019 года стаў галоўным трэнерам расійскага клуба «Ротар» з Валгаграда[8]. Разам з клубам выйшаў у расійскую Прэм’ер-лігу. У сакавіку 2021 года быў звольнены з «Ротара»[9].

У верасні 2022 года ўзначаліў кіпрскую «Карміятысу»[10], аднак ужо ў лістападзе быў звольнены, правёўшы на чале каманды 6 матчаў[11].

Дасягненні

Зноскі

  1. Aleksandr Khatskevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Khatskevich // FBref.com
  3. Александр Хацкевич назначен главным тренером сборной Беларуси
  4. АБФФ расторгла контракт с главным тренером сборной Беларуси Александром Хацкевичем
  5. Александр Хацкевич официально возглавил киевское “Динамо”
  6. Официально: Хацкевич заключил новое двухлетнее соглашение с киевским “Динамо”
  7. Киевское “Динамо” уволило Хацкевича
  8. Александр Хацкевич возглавил лидирующий в ФНЛ “Ротор”
  9. “Ротор” уволил Хацкевича
  10. Александр Хацкевич возглавил кипрский клуб “Кармиотисса”
  11. Хацкевич уволен с поста главного тренера “Кармиотиссы”
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама-2 Кіеў
Катэгорыя·Трэнеры ФК Ротар Валгаград
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Кіеў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-93 Мінск
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Вэнта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Трэнеры ФК Карміятыса
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Трэнеры юніёрскай зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Віцебск
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Кіеў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Цяньцзінь Тэда
Катэгорыя·Трэнеры зборнай Беларусі па футболе