wd wp Пошук:

Антон Яўгенавіч Мацвеенка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Антон Мацвеенка (нар. 3 верасня 1986, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск».

Клубная кар’ера

Выхаванец магілёўскага футбола, доўгі час гуляў за мясцовы «Дняпро». У 2010 годзе выступаў за мінскае «Дынама», але ў хуткім часе вярнуўся ў Магілёў. Застаўся ў «Дняпры» пасля яго вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011. Дапамог магілёўскаму клубу па выніках наступнага сезона вярнуць месца ў эліце, стаў адным з найлепшых ігракоў Першай лігі.

«Гомель»

У студзені 2013 года перайшоў у «Гомель»[3]. У «Гомелі» стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка, хоць да таго гуляў выключна ў якасці паўабаронцы. Адразу стаў асноўным іграком і ў выніку з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2013.

Пачатак сезона 2014 прапусціў з-за траўмы. У маі 2014 года вярнуўся на поле, але спачатку толькі выхадзіў на замену, і толькі ў ліпені 2014 года замацаваўся ў аснове. Стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі правага паўабаронцы, на якой і дагуляў да канца сезона 2014.

У канцы лістапада 2014 года пакінуў «Гомель» па заканчэнні кантракта[4].

«Тарпеда-БелАЗ»

22 студзеня 2015 года Антон прыбыў на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[5]. У гэты ж дзень падпісаў кантракт з аўтазаводцамі[6]. Быў іграком асновы тарпедаўцаў, але не здолеў праявіць сябе: у 12 матчах за жодзінцаў (11 у чэмпіянаце Беларусі і 1 у Лізе Еўропы) адзначыўся толькі адной галявой перадачай. У ліпені 2015 года кантракт з «Тарпеда-БелАЗ» быў разарваны[7].

«Кайсар»

Яшчэ ў якасці футбаліста «Тарпеда-БелАЗ» Мацвеенка ў чэрвені 2015 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Кайсары»[8]. У ліпені афіцыйна стаў іграком клуба з Кызыларды[9]. Трывала гуляў у аснове, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету з Прэм’ер-лігі. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года пакінуў «Кайсар»[10].

Вяртанне ў Беларусь

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[11]. У ліпені 2016 года разарваў кантракт з «Белшынай» і перайшоў у «Мінск»[12], дзе замацаваўся ў якасці правага паўабаронцы.

Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Мінск». У студзені 2017 года некаторы час трэніраваўся з магілёўскім «Дняпром», але неўзабаве стаў іграком «Віцебска»[13]. У складзе віцебскага клуба стаў іграком асновы, у сезоне 2017 выступаў пераважна на пазіцыі левага паўабаронцы. У сезоне 2018 з 12 галамі стаў найлепшым бамбадзрам каманды, дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату.

У 2019—2021 гадах заставаўся трывалым іграком асновы віцябчан. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[14].

Дасягненні

Зноскі

  1. Anton Matveenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://championship.abff.by/players/177
  3. Антон Матвеенко продолжит карьеру в “Гомеле” Архівавана 7 снежня 2014.
  4. Матвеенко, Сердюк, Невмывака и Быченок покинули «Гомель»
  5. Антон Матвеенко на просмотре в “Торпедо”-БелАЗ
  6. Антон Матвеенко стал игроком “Торпедо-БелАЗ”
  7. Антон Матвеенко расторг контракт с “Торпедо-БелАЗ” и может продолжить карьеру в “Кайсаре”
  8. Матвеенко может перейти в «Кайсар»
  9. Антон Матвеенко подписал контракт с “Кайсаром” (ФОТО)
  10. Матвеенко покинул «Кайсар»
  11. Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с “Белшиной”
  12. Антон Матвеенко подписал контракт с “Минском”
  13. Антон Матвеенко стал игроком «Витебска»
  14. Гущенко и Матвеенко продлили контракты с Витебском
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайсар Кызыларда