wd wp Пошук:

Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі-Астрожскі (польск.: Władysław Dominik Zasławski-Ostrogski, 1616 — 5 мая 1656) — польскі магнат, перадапошні прадстаўнік княскага роду Астрожскіх (дакладней, іх малодшай галіны — князёў Заслаўскіх). Трэці Астрожскі ардынат(руск.) бел. (16291656), канюшы вялікі каронны(укр.) бел.1636), ваявода сандамірскі(польск.) бел. (16451649) і кракаўскі (16491656). староста луцкі(укр.) бел. (16391653), рэгіментар каронных войскаў (1648). Стаў спадчыннікам самых багатых сем’яў у Рэчы Паспалітай — Заслаўскіх і Астрожскіх, пасля аб’яднання маёмасці стаў найбагацейшым чалавекам ва ўсёй краіне, саступаючы ў багацці і ўплыве толькі Любамірскім.

Сын ваяводы брацлаўскага і кіеўскага, князя Аляксандра Янушавіча Заслаўскага (1577—1629), і Ефрасінні Астрожскай(укр.) бел. (пам. 1628).

Паводле сведчання сучаснікаў, быў высокаадукаваным чалавекам, ведаў некалькі замежных моў, любіў літаратуру і сам спрабаваў пісаць[2].

Біяграфія

Атрымаўшы ў спадчыну ад свайго дзеда, кашталяна кракаўскага(укр.) бел. князя Януша Астрожскага і бацькі, ваяводы кіеўскага князя Аляксандра Заслаўскага, Астрожскую ардынацыю(руск.) бел., Уладзіслаў-Дамінік Заслаўскі стаў багацейшым землеўладальнікам Рэчы Паспалітай, саступаючы ў гэтым дачыненні толькі Станіславу Любамірскаму(руск.) бел.. Сваёй рэзідэнцыяй ён выбраў ладна перабудаваны пасля казацкіх набегаў Старасельскі замак(руск.) бел., першапачаткова закліканы абараняць подступы да Львова з боку Берладскага шляху(укр.) бел..

У 1639 годзе князь Уладзіслаў Заслаўскі на чале значнага ваеннага атрада прыбыў на сойм у Варшаву. Валодаючы вялікай колькасцю маёнткаў, Заслаўскі меў магчымасць утрымліваць вялікае надворное войска. Так, у паходзе ў 1646 годзе супраць крымскіх татараў ён выставіў конны атрад з васьмісот чалавек. У 1649 годзе баях з паўсталымі казакамі і сялянамі пад Дубнам дзейнічалі 12 княскіх харугваў, у якіх было каля 1200 воінаў.

У 1636 годзе князь Уладзіслаў Заслаўскі атрымаў пасаду канюшага вялікага кароннага(укр.) бел.. У 1639 годзе яму было перададзена ў валоданне луцкае староства. У 1645 годзе Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі быў прызначаны ваяводам сандамірскім.

Петэр Данкерц дэ Рый(англ.) бел.. Партрэт Уладзіслава Дамініка Заслаўскага-Астрожскага ў польскім касцюме

Падчас паўстання пад кіраўніцтвам запарожскага гетмана Багдана Хмяльніцкага князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі на баку караля прыняў удзел у бітве пад Берасцечкам, камандаваў польскімі войскамі ў бітве пад Піляўцамі(руск.) бел.. Нягледзячы на гэта, Хмяльніцкі прадпісваў казакам не чапаць уладанняў князя, празванага тымі за спешчанасць і ляноту «пярынай».

У чэрвені-ліпені 1648 года пры падтрымцы канцлера Ежы Асалінскага(руск.) бел. ваявода сандамірскі князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі быў абраны на сойме рэгіментарам (часовым галоўнакамандуючым) польска-шляхецкага апалчэння для падаўлення казацка-сялянскага паўстання на Украіне. Яго таварышамі былі прызначаныя падчашы вялікі каронны(укр.) бел. Мікалай Астрарог(руск.) бел. і харунжы вялікі каронны Аляксандр Канецпольскі(руск.) бел.. У ліпені-жніўні 1648 года галоўны рэгіментар Уладзіслаў Заслаўскі сабраў шляхецкае апалчэнне пад Глінянамі ў Галіцыі. Іншы буйны ўкраінскі магнат і ваявода рускі Іерамія Вішнявецкі, які варагаваў з Заслаўскім, адмовіўся падпарадкоўвацца яго загадам і збіраў шляхецкія атрады пад сваім камандаваннем пад Збаражам і Чалганскім каменем(укр.) бел. на Валыні. Толькі пасля працяглых перамоваў магнаты Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі і Іерамія Вішнявецкі аб’ядналі свае сілы для сумеснай барацьбы з Багданам Хмяльніцкім. У верасні 1648 года ў бітве пад Піляўцамі(руск.) бел. польска-шляхецкая армія пацярпела поўнае паражэнне ад казацка-сялянскага апалчэння пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага.

Летам 1649 года пасля смерці Станіслава Любамірскага(руск.) бел. Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі атрымаў ад караля Яна II Казіміра пасаду ваяводы кракаўскага. Вясной таго ж года прадоўжыў узброеную барацьбу супраць паўсталых казакоў на Украіне. Магнаты Іерамія Вішнявецкі, Уладзіслаў Заслаўскі і Аляксандр Канецпольскі(руск.) бел. збіралі шляхецкія атрады пад Збаражам.

У канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1651 года ваявода кракаўскі Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі удзельнічаў у бітве з аб’яднанай казацка-татарскай арміі пад Берасцечкам. З-за здрады крымскага хана, які заключыў сепаратны дагавор з Рэччу Паспалітай і паланіў Багдана Хмяльніцкага, палякі акружылі і разграмілі казацкія палкі.

Падчас Першай Паўночнай вайны (1655—1660), калі шведскі кароль Карл X Густаў акупаваў большую частку Польшчы, князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі захаваў вернасць каралю Рэчы Паспалітай Яну ІІ Казіміру Вазе. У 1656 годзе незадоўга да смерці Уладзіслаў Заслаўскі кіраваў абаронай крэпасці Пшэмысля ад шведаў.

Сям’я

Жонкі і дзеці

Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі быў двойчы жанаты. У 1634 годзе ажаніўся першым шлюбам з Соф’яй Лігяжанкай (каля 1616 — 1649), дачкой кашталяна сандамірскага(wd) бел. Мікалая Лігезы(польск.) бел., ад шлюбу з якой дзяцей не меў.

У лютым 1650 года другасна ажаніўся з Кацярынай Сабескай (1634—1694), дачкой кашталяна кракаўскага(укр.) бел. Якуба Сабескага(руск.) бел. і Соф’і Тэафілы Даніловіч(руск.) бел.. Дзеці:

Старасельскі замак(руск.) бел. князя Заслаўскага пад Львовам.

Партрэты

Барталамей Стробель. Князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі-Астрожскі, ваявода кракаўскі. 1636 (?)

На сёння ёсць два вядомыя (партрэты (алей, палатно) князя пэндзля Барталамея Стробеля. Першы пакаленны: 3/4, фр.: en face, датаваны 1635 годам, захоўваецца ў Вілянуўскім палацы(укр.) бел. (Варшава). Другі, відаць, быў зроблены мастаком праз год, на адзначэнне атрыманнем князем тытула канюшага вялікага кароннага. Адлюстраваны ў поўны рост, памер 194×125, захоўваецца ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь у Мінску[3].

Трэці партрэт невядомага аўтара захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве[4].

Вядомы таксама партрэт, які атрыбутуецца Петэру Данкерцу дэ Рыю(англ.) бел. і захоўваецца ў Вілянуўскім палацы(укр.) бел.. На ім Уладзіслаў Дамінік паказаны ў поўны рост і апрануты ў касцюм па польскай модзе[5].

Зноскі

  1. Енциклопедія історії УкраїниНаукова думка, 2003. — ISBN 966-00-0632-2
  2. Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. Т. 2. Другая палова XVI — канец XVIII ст. Мінск, 1988. С. 54
  3. Український портрет 16-18 ст. Київ 2006; Історія українського мистецтва. Київ 2011. Т.3: Мистецтво другої половини XVI—XVIII століття. Архівавана 18 січень 2015.
  4. «Tłuścioch wilanowski»: Władysław Dominik Ostrogski-Zasławski
  5. Anna Straszewska (2007). Strój polski w malarstwie od XVI do XIX wieku. Muzeum Pałac w Wilanowie, ISBN 978-83-63580-05-6, p. 50
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1616 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Старосты луцкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі 5 красавіка
Катэгорыя·Заслаўскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Малапольскай правінцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Заслаўскія
Катэгорыя·Канюшыя вялікія каронныя
Катэгорыя·Памерлі ў 1656 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хмяльніцкай вобласці
Катэгорыя·Ваяводы кракаўскія
Катэгорыя·Ваяводы сандамірскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валынскім ваяводстве (1566—1795)