Вялі́кі каро́нны хару́нжы (польск.: Chorąży wielki koronny) — дварцовая пасада ў Каралеўстве Польскім і Рэчы Паспалітай.
Пасада існавала ўжо ў часы праўлення польскага караля Казіміра Вялікага. Першае пісьмовае ўпамінанне належыць пяру Яна Длугаша ў ягоным апісанні Грунвальдскай бітвы[1].
Вялікі каронны харунжы нёс харугву (сцяг) Вялікага Каралеўства Польскага перад каралём у час найважнейшых дварцовых цырымоній, такіх як каранацыя, пахаванне, прыняцце ў падданства (амаж, васальства).
У час вайны і ў ходзе баявых дзеянняў адказваў за галоўны сцяг (харугву), як галоўны сімвал дзяржавы.
Звычайна стаяў справа ад караля.