wd wp Пошук:

Уладзіслаў Ігаравіч Ахроменка

Уладзісла́ў І́гаравіч Ахро́менка (29 студзеня 1965, Гомель — 9 лістапада 2018; Псеўданімы: Францішак Хлус) — беларускі пісьменнік, празаік, драматург і кінасцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і інжынера завода РТА і выкладчыцы музычнага вучылішча. Вучыўся ў Гомельскай сярэдняй школе № 26 (1972—1978), сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, клас фартэпіяна (1978—1981), Гомельскім музычным вучылішчы імя Сакалоўскага (1981—1984), Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1984—1989, клас І. А. Цвятаевай). З 1980-х гадоў быў адным з актывістаў беларускага руху Гомеля і Мінска, прымаў удзел у многіх акцыях, дэманстрацыях і культурных мерапрыемствах.

Працаваў выкладчыкам музычнай школы ў Лоеве, карэспандэнтам часопіса «Крыніца», рэдактарам аддзела часопіса «Бярозка», адказным сакратаром і рэдактарам аддзела газеты «Культура», рэдактарам беларускай газеты ў Польшчы «Ніва» (Беласток). З 1993 года працаваў па дамовах з кнігавыдавецтвамі і кінакампаніямі.

Жыў у Мінску, апошнія гады — у Чарнігаве.

Увесну 2014 года далучыўся да Грамадскага Аб’яднання «Падольская Казачкая Сеч» (укр.: ГО «Подільська Козацька Січ»), а з часам да Грамадскага Фармавання «Падольская Сеч» (укр.: Громадське Формування «Подільська січ»), быў адным з першых добраахвотнікаў, валанцёраў і карэспандэнтаў на фронце падчас Вайны на ўсходзе Украіны. За сваю дзейнасць і ўдзел у падзеях 2014 года быў узнагароджаны медалем «ЗА ГОДНАСЬЦЬ І ПАТРЫЯТЫЗМ» (укр.: “ЗА ГІДНІСТЬ ТА ПАТРІОТИЗМ”).[2][3][4][5]

У ноч на аўторак 30 кастрычніка 2018 года ў польскім Беластоку ва Уладзіслава Ахроменкі здарыўся інфаркт, пасля якога ён упаў у кому[6]. Памёр 9 лістапада 2018 года[7]. Развітанне адбылося 17 лістапада ў Чырвоным касцёле Мінска. Пахаваны на Заходніх могілках[8].

Творчасць

Працаваў у вострасюжэтных, камерцыйна запатрабаваных жанрах — дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Разам з Максімам Клімковічам быў адным з пачынальнікаў у Беларусі жанру кінарамана.

Дэбютаваў апавяданнем  (1988) у часопісе «Бярозка». Аўтар кніг прозы «Здані і пачвары Беларусі» (1994, у сааўтарстве з М. Клімковічам; пад псеўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр), «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (кінараман, 2007, сааўт. з М. Клімковічам), «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» (2009, сааўт. з М. Клімковічам), «Тэорыя змовы» (2011), «Музы і свінні» (2014), п’есы «Русалка Камсамольскага возера» (2010, сааўт. з М. Клімковічам). Пад псеўданімамі выдаў каля дзвюх соцень камерцыйных раманаў на рускай мове, некаторыя з іх экранізаваны.

Апавяданні, навелы, эсэ Уладзіслава Ахроменкі друкаваліся ў калектыўных зборніках, альманахах і часопісах. Творы перакладзены на ўкраінскую, чэшскую, рускую і польскую мовы.

Сям’я

Быў жанаты, меў траіх дзяцей, у тым ліку дачку Лізавету, і сына Канстанціна.

Прызнанне

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 22 верасня 2021.
  2. Еўрарадыё. У народнае апалчэнне Украіны запісалася каля 70 беларусаў
  3. ПОДІЛЬСЬКА СІЧ. ВІЧНАЯ ПАМ’ЯТЬ… ВІДІЙШОВ У ВІЧНІСТЬ НАШ ПОБРАТИМ ВЛАДИСЛАВ АХРОМЕНКО Архівавана 21 лютага 2021.
  4. «Па просьбе пабрацімаў з ГФ „Подільска Січ“, а таксама жонкі, дачкі і Кумаўёў, надзеў на Дзень Канстытуцыі Украіны ўзнагароду Украіны. За ўдзел у падзеях 2014 г.»
  5. СТАТУТ медалі «ЗА ГІДНІСТЬ ТА ПАТРІОТИЗМ»
  6. У пісьменніка Уладзіслава Ахроменкі падчас замежнай паездкі здарыўся інфаркт, ён у коме
  7. На 54-м годзе жыцця памёр пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка
  8. У Менску развітаюцца з Уладзіславам Ахроменкам / (нявызн.). racyja.com (15 лістапада 2018). Праверана 15-11-2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Рускамоўныя пісьменнікі
Нарадзіліся 29 студзеня
Памерлі 9 лістапада
Асобы
Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага
Нарадзіліся ў Гомелі
Пахаваныя на Заходніх могілках Мінска
Беларускамоўныя пісьменнікі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі Беларусі
Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Супрацоўнікі часопіса «Бярозка»
Выпускнікі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Пісьменнікі паводле алфавіта
Памерлі ў 2018 годзе
Удзельнікі вайны на ўсходзе Украіны
Нарадзіліся ў 1965 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў Беластоку
Супрацоўнікі газеты «Культура»
Супрацоўнікі газеты «Ніва»