wd wp Пошук:

Кома

Ко́ма (каматозны стан) (грэч.: Κῶμα — глыбокі сон) — цяжкі паталагічны стан, які развіваецца востра, характарызуецца прагрэсіўным прыгнётам функцый ЦНС са стратай прытомнасці, рэзкім аслабленнем або адсутнасцю рэакцыі на знешнія раздражненні, згасаннем рэфлексаў да поўнага іх знікнення, парушэннем глыбіні і частаты дыхання, змяненнем тонусу сасудаў, частым або запаволеным пульсам, парушэннем тэмпературнай рэгуляцыі. [1]

У вузкім сэнсе паняцце «кома» азначае найбольш значную ступень прыгнёту ЦНС (за якой ідзе ўжо смерць мозгу), характарызуецца не толькі поўнай адсутнасцю свядомасці, але таксама арэфлексіяй і разладамі рэгуляцыі жыццёва важных функцый арганізма.

Развіваецца з прычыны глыбокага тармажэння ў кары галаўнога мозга, распаўсюджаннем яго на падкорку і іншыя аддзелы ЦНС, пры парушэннях кровазвароту, запаленнях (энцэфаліт, менінгіт, малярыя) у галаўным мозгу, траўмах галавы, пры атручэннях, гепатыце, цукровым дыябеце, урэміі.

Зноскі

  1. А. М. Петрыкаў. Кома // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. С. 394
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэаніматалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ургентныя станы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Сімптомы паводле алфавіта