wd wp Пошук:

Уладзімір Рубінчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рубінчык.

Уладзімір (Вольф) Рубінчык (26 чэрвеня 1977, Мінск) — беларускі перакладчык, палітолаг, публіцыст. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія

Скончыў мінскую сярэднюю школу № 79 у 1994 годзе, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Паліталогія» (1999), аспірантуру РІВШ БДУ (2002), курсы падвышэння кваліфікацыі вытворчасці «Мінская пошта» РУП «Белпошта» (2011), курсы Міжнароднага цэнтра ідыш пры Сусветным яўрэйскім кангрэсе[ru] (2014).

Працаваў рэдактарам часопіса, выкладчыкам, сацыёлагам, паштальёнам. Выдаваў газету «Анахну кан» (2002), часопіс «Шахматы-плюс» (2003—2004) і бюлетэнь «Мы яшчэ тут!» (2003—2009). У 2000-х гадах супрацоўнічаў з газетамі «Наша Ніва» і «Информ-прогулка», у 2000—2010-х гадах — з часопісамі ARCHE і «Роднае слова». Адзін з аўтараў ізраільскага сайта belisrael.info, дзе публікуецца па-беларуску і па-руску; у 2016—2018 — намеснік рэдактара[1]. З 2017 удзельнік праекта «(Не)расстраляныя».

Перакладае з англійскай і французскай на рускую і беларускую, а таксама з рускай на беларускую. З мовы ідыш на беларускую пераклаў асобныя творы М. Кульбака, Л. Найдуса, М. Фельзенбаўма, І. Харыка, Шолам-Алейхема і інш.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. https://belisrael.info/?p=23186

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Перакладчыкі Беларусі
Перакладчыкі на беларускую мову
Нарадзіліся ў Мінску
Перакладчыкі з рускай мовы
Публіцысты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Перакладчыкі з ідыш
Выпускнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Пісьменнікі паводле алфавіта
Асобы
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Перакладчыкі з французскай мовы
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Нарадзіліся ў 1977 годзе
Нарадзіліся 26 чэрвеня
Перакладчыкі на рускую мову
Перакладчыкі з англійскай мовы
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Публіцысты Беларусі