wd wp Пошук:

Уладзімір Пятровіч Угольнік

Уладзі́мір Пятро́віч Уго́льнік (15 ліпеня 1953, Мінск, Беларуская ССР15 снежня 2014, Мінск, Беларусь) — беларускі гітарыст, педагог[1].

Біяграфія

У 1961 годзе паступіў у музычную школу па класе скрыпкі, у 1968 годзе — у музычнае вучылішча па класе альта. З 1968 года граў у біт-гуртах і вакальна-інструментальных ансамблях[2]. У 1992 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут культуры па класе гітары. Працаваў з Віктарам Вуячычам, у ансамблі «Верасы», у аркестры Беларускага цырка, у аркестрах «Praha Cirk Centrum» і «Cyrk Peniny» (Польшча), музычным рэдактарам мінскага тэатра «Хрыстафор». З 2006 года з’яўляўся дацэнтам кафедры эстраднага мастацтва БДУКМ, дзе выкладаў гітару[3].

Памёр у 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска з-за хваробы сэрца.

Творчасць

Пісаў музыку для тэатраў (Беларускі тэатр музычнай камедыі), тэлебачання, радыё, фільмаў, рэкламных ролікаў. На пласцінках былі выдадзены два альбома «Дневные сны» (1998) і «Задушевный рок-н-ролл» (2005), якія былі запісаны ў дуэце з Таццянай Каненковай. Разам з гітарыстам Генадзем Старыкавым стварыў творчы дуэт «Старик и Угол»[4]. З’яўляўся удзельнікам джазавых і рок-фэстаў у Беларусі, Расіі, Літве, Польшчы, Латвіі. Граў сольныя канцэрты аўтарскай музыкі[5]. У інтэрв’ю тэлеканалу СТБ адзначаў[6]:

" Цяпер больш папулярная электрычная гітара. Але я б не сказаў, што класічная гітара не папулярная. Я зараз маю вельмі цесныя зносіны з Мінскім клубам гітарыстаў і магу сказаць, што вельмі шмат маладых людзей займаюцца класічнай гітарай. Я вымушаны быць у курсе апошніх гітарных падзей. Трэба ісці ў нагу з часам, інакш я адразу страчу аўтарытэт. Калі мне зададуць пытанне і высветліцца, што я чагосьці не ведаю, то гэта будзе мінус. "

Дыскаграфія

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Умер знаменитый белорусский гитарист Владимир Угольник (нявызн.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (16 снежня 2014). Праверана 23 сакавіка 2017. (руск.)
  2. Угольник, Владимир Петрович (музыкант ; род. 1953) (нявызн.). Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Праверана 23 сакавіка 2017. (руск.)
  3. ihar. “Хождения по року” или “why don’t we do some boogie-woogie?”(руск.)  (недаступная спасылка). Xlam.by (30 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2017. Праверана 15 снежня 2019.
  4. Сямашка, Віктар. !OUT: Starik&Ugol сышлі, каб вярнуцца (Аўдыёпрэзэнтацыя) (нявызн.). Тузін Гітоў (27 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2020. Праверана 3 снежня 2021.
  5. Владимир Петрович Угольник (нявызн.). Иллюстрированный биографический энциклопедический словарь «Гитаристы и композиторы». Праверана 23 сакавіка 2017. (руск.)
  6. Владимир Угольник: Если у меня забрали бы гитару, у меня был бы огромный стресс (нявызн.) (недаступная спасылка). СТБ (11 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2018. Праверана 23 сакавіка 2017. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі 15 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Гітарысты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта