wd wp Пошук:

Уладзімір Пятровіч Кульваноўскі

Уладзі́мір Пятро́віч Кульвано́ўскі (15 жніўня 1918[1], Мінск, БНР4 лістапада 2003, Мінск, Беларусь) — беларускі тэатральны мастак[1].

Біяграфія

У 1934 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, якое скончыў у 1938 годзе. Вучыўся ў І.В. Ахрэмчыка, В.К. Дзежыца, Л.М. Лейтмана. З 1938 года працаваў у Вялікім тэатры оперы і балета. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1939 года.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыў у акупаваным Мінску. Пасля вызвалення Мінска, 7 ліпеня 1944 года Уладзімір Кульваноўскі быў прызваны ў Чырвоную армію, на 3-ці Беларускі фронт. 6 жніўня 1944 года ў баях у раёне горада Сувалкі быў паранены ў грудзі і ў левую руку, у выніку чаго стаў інвалідам. За праяўленую мужнасць быў узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі[2][3].

У 1947 годзе ажаніўся з Інай Мікалаеўнай Боткінай, унучкай украінскага кампазітара Ф.І. Ваячака.

З 1959 года член Беларускага саюза мастакоў. У 1968 годзе ў гонар 50-годдзя Уладзіміра Пятровіча была арганізавана персанальная юбілейная выстаўка[4][5], у 1983 годзе адбылася персанальная выстаўка з нагоды 65-годдзя мастака.

Асноўныя творы

Працаваў у галіне сцэнаграфіі. Сярод тэатральных твораў эскізы дэкарацый і касцюмаў да спектакляў[1]:

Працаваў таксама ў жывапісе і графіцы. Стварыў серыю графічных лістоў, прысвечаных старажытнаму Мінску[1]. Сярод іх графічныя лісты «Замчышча», «Няміга», «Каля гарадской брамы», «Перад асадай». З’яўляецца аўтарам жывапісных лірычных пейзажаў. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Том 3, 1986, с. 156
  2. Представление к награде Владимира Кульвановского(руск.) . Сайт «Память народа». Праверана 24 чэрвеня 2021.
  3. Кульвановский Владимир Петрович 1918г.р.(руск.) . Сайт «Подвиг народа[ru]». Праверана 24 чэрвеня 2021.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. С. 404
  5. Выстаўка твораў мастака Кульваноўскага У.П., прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння: Каталог(руск.) . Сайт «Электронный каталог Национальной библиотеки Беларуси». Праверана 20 чэрвеня 2021.
  6. Анатоль Валахановіч.. Старадарожскі мастацкі музей (бел.) . Праверана 20 чэрвеня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Тэатральныя мастакі Беларусі
Катэгорыя·Сцэнографы Беларусі
Катэгорыя·Мастакі гістарычнага жанру Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы