wd wp Пошук:

Мінская аперацыя

Мінская аперацыя (29 чэрвеня — 4 ліпеня 1944) — стратэгічная ваенная наступальная аперацыя ўзброеных сілаў СССР супраць нямецкіх войскаў у час Вялікай Айчыннай вайны, праведзеная ва Усходняй Беларусі. З’яўляецца складовай часткай Беларускай аперацыі. Ажыццяўлялася сіламі 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў пры садзейнічанні 1-га Прыбалтыйскага фронту.

Ход аперацыі

Войскі 3-га Беларускага і 1-га Беларускіх франтоў адначасова ў злучальным кірунку нанеслі ўдар па праціўніку ў напрамку Мінска. Далей разам з войскамі 2-га Беларускага фронту было завершана акружэнне Мінска. Адначасова з гэтымі дзеяннямі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту сумесна з асобнымі злучэннямі 3-га Беларускага і 2-га Беларускага франтоў, працягнулі імклівы наступ у заходнім кірунку, знішчаючы умацаванні суперніка, і займаючы плацдарм для наступнага развіцця наступлення савецкіх войскаў. Істотную дапамогу войскам аказалі беларускія партызаны, якія ладзілі засады на шляхах адступлення нямецкіх сілаў, грамілі штабы, знішчалі масты і пераправы.

Валянцін Волкаў. «Мінск 3 ліпеня 1944 года». 19451955. НММБ

29-30 чэрвеня войскі 3-га Беларускага фронту выйшлі да Бярэзіны, фарсіравалі яе і працягнулі імклівае наступленне на Мінск. У ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня нямецкія злучэнні пакінулі Мінск. Але гэта не перашкодзіла савецкай авіяцыі здзейсніць бамбардзіроўку горада перад уступленнем у яго. 3 ліпеня танкавае падраздзяленне ўварвалася ў горад. Неўзабаве было завершана акружэнне асноўных сілаў 4 арміі, усяго 105 тыс. чал. Да 12 ліпеня групоўка была ліквідаваная.

За ўмелыя і гераічныя дзеянні ў ходзе Мінскай аперацыі 1944 года, 52 злучэнні і часткі атрымалі ганаровае званне «Мінскія».

Вынік аперацыі

Да вечара 3 ліпеня Мінск быў вызвалены. Была ліквідаваная значная групоўка сіл праціўніка, чым быў нанесены моцны ўрон нямецкім дывізіям на Усходнім фронце.

Зноскі

  1. Асноўныя аперацыі Савецкіх Узброеных Сіл у ВОВАЎ, распачатыя ў 1944 годзе

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Бітвы Германіі
Катэгорыя·Чэрвень 1944 года
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыя Мінскай вобласці
Катэгорыя·Бітвы ў Беларусі
Катэгорыя·Беларуская аперацыя (1944)
Катэгорыя·Бітвы СССР
Катэгорыя·Ліпень 1944 года