wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Лятун

Уладзімір Міхайлавіч Лятун (20 красавіка 1935, в. Смалінец, Уздзенскі раён2001, Мінск) — беларускі скульптар. Аўтар эскіза першай сучаснай беларускай дзяржаўнай ўзнагароды — медалю Ф. Скарыны (1989).[1]

Біяграфія

З 1950 па 1955 год навучаўся ў Мінскай мастацкага вучылішча. З 1955 па 1961 год вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні скульптуры. Настаўнікамі маладога скульптара былі А. Глебаў і А. Бембель. З 1958 года ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. У 19611966 гадах выкладаў у Мінскай мастацкага вучылішча. У 1967 годзе стаў сябрам Саюзу мастакоў СССР. У верасні 2002 года ў Магілёўскім мастацкім музеі была адкрытая мемарыяльная зала скульптуры Ул. Летуна[2].

Творчасць

Працаваў у тэхніцы станковай і манументальнай скульптуры[3]. Працы скульптара захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі Вялікай Айчыннай вайны, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, мастацкіх галерэях і музеях Беларусі, Расіі і Польшчы. У кастрычніку 2001 года сям’я Ул. Летуна перадала ў дар Магілёўскаму мастацкаму музея 62 аўтарскія працы скульптара[2].

Выбраныя творы

Памятны медаль да 100-х угодкаў Я.Купалы (1982)

Уладзімір Лятун і Янка Купала

Да стагоддзя з дню нараджэння Я. Купалы выканаў два юбілейныя медалі (бронза, гіпс) і два бюсты для тыражавання: «Янка Купала» (фарфор, метал), а таксама «Малады Янка Купала» (гіпс, метал), якія захоўваюцца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. У 1984 годзе стварыў два скульптурныя партрэты паэта (бронза, гіпс)[4]. У 1997 годзе стварыў памятны медаль, прысвечаны 115-годдзю Я. Купалы і Купалаўскаму мемарыяльнаму заказніку «Акопы». Незавершаным застаўся скульптурны партрэт Я. Купалы для філіяла літаратурнага музея Купалы ў Яхімоўшчыне, над якім скульптар працаваў у апошнія дні жыцця[5].

Прафесійныя адзнакі і ўзнагароды

Зноскі

  1. Ул. Звярынскі Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Чырвоная Зорка. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 31 мая 2014.
  2. 1 2 3 Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Музей імя П. Маслянікава. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2012. Праверана 31 мая 2014.
  3. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Лятун Уладзімір». — С. 329.
  4. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Лятун Уладзімір». — С. 366.
  5. Захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.
  6. Адмысловыя прэміі атрымалі дзеячы культуры і мастацтва(нявызн.). Infoart.ru. Праверана 8 снежня 2013.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў