wd wp Пошук:

Акопы

Акопы — былы хутар у Мінскай губерні (цяпер — у Лагойскім раёне Мінскай вобласці), які знаходзіўся за 30 км на поўнач ад Мінска недалёка ад вёскі Харужынцы.

Хутар Акопы быў сядзібай маці і сясцёр Янкі Купалы, якую з 1911 года і да другой паловы 1920-х гадоў часта наведваў славуты беларускі пясняр. Сядзіба стала месцам найбольш плённага творчага натхнення Янкі Купалы. У 1992 годзе ў суседняй вёсцы Харужынцы быў адчынены філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы «Акопы».

Геаграфія

Прыгажосць і непаўторнасць Акопаў абумоўлены іх знаходжаннем на грэбені Беларускай грады (водападзел басейнаў Дняпра і Нёмана — Чорнага і Балтыйскага мораў). За 2—3 км на паўночны ўсход ад Акопаў месціцца вёска Харужынцы. На захад ад Акопаў — лясістыя пагоркі і забалочаныя даліны, над якімі ўзвышаецца Лысая гара[1]. За гэтымі мясцінамі здаўна замацавалася назва «Беларуская Швейцарыя»[2].

Зноскі

  1. Энцыклапедычны даведнік «Янка Купала». Артыкул «Акопы». — Мн., БелСЭ, 1986. — С. 33—34.
  2. Анатоль Кляшчук Каб патрапіць у Акопы, рыхтуйце лыжы!. газета «Звязда». Праверана 9 красавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Былыя населеныя пункты Лагойскага раёна
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Музеі Лагойскага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы