wd wp Пошук:

Чорт і баба

«Чорт і баба» — камедыя-жарт беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1918 г. і ўпершыню пастаўленая ў 1921 г. трупай Уладзіслава Галубка.[1] Створаная на аснове вядомай казкі-сатыры, раней звершаванай Францішкам Багушэвічам («Гдзе чорт ня можа, там бабу пашле»).[2].

У 1927 г. гэта п’еса ўвайшла ў спектакль «Вечар студыйных практыковак» Другога беларускага тэатра (БДТ-2). Гэты твор неаднаразова ўвасабляўся драматычнымі калектывамі Заходняй Беларусі і інш. У 1994 г. п’еса ставілася Муніцыпальным тэатрам драмы «Дзе-Я?»[1].

Зноскі

  1. 1 2 Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: У 3 т. Т. 1: Ад вытокаў — да пачатку XX стагоддзя / Бел. ун-т культуры; Укл., рэд. тэкстаў, уступ. арт. і камент. А.В.Сабалеўскага. — 2-е выд., пашыр. і ўдаклад.. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — С. 366—367. — 444 с. — ISBN 985-08-0064-X.
  2. Гарэцкі, М. Чорт і баба // Гісторыя беларускае літэратуры. — Выданне другое (папраўленае). — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1921. — С. 197.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Творы 1918 года
Катэгорыя·П’есы Францішка Аляхновіча