wd wp Пошук:

Асманская мова

Асманская мова (саманазва: لسان غثمانی lisân-instagram’ı Osmânî, турэцк.: Osmanlıca, Osmanlı TürkçesiOsmanlıca, Osmanlı Türkçesi), званая таксама стараанаталійска-цюркскай, стараасманскай або асманска-турэцкай, — дзяржаўная мова Асманскай імперыі, належыць да агускай падгрупы цюркскіх моў. Нягледзячы на тое, што асманская мова была цюркскай ў сваей аснове, яе лексіка даходзіла ў некаторых творах да 80-90 % арабскіх і персідскіх слоў, прычым арабізмы ў большасці сваей прыйшлі (як і ў іншыя цюркскія мовы) праз персідскую. Акрамя гэтага, выкарыстоўваліся асобныя арабскія і персідскія граматычныя канструкцыі (напрыклад, ізафет). Таму да сярэдзіны XIX стагоддзя асманская мова вельмі моцна адрознівалася ад гутарковых турэцкіх дыялектаў (хоць, з іншага боку, і ўплывала на іх). Выкарыстоўваўся арабскі алфавіт з некаторымі мадыфікацыямі (агульнымі з персідскай пісьменнасцю, за выключэннем літары каф з трыма кропкамі зверху — для заднеязычнага [ŋ], які не захаваўся ў сучасным літаратурным турэцкім, але прысутнічае ў шэрагу сучасных цюркскіх моў, напрыклад, у татарскай, казахскай).

Перыядызацыя

I. Стараанаталійска-цюркская (XIII — канец XV стст.) — фармавалася ў складанай этнічнай сітуацыі ў Малой Азіі, якая склалася пасля перасялення сельджукаў ў Анатолю, ядро іх складалі агузскія плямёны, у заваевах прымалі ўдзел таксама кыпчацкія і карлукскія плямёны. Звычайна стараанаталійска-цюркскую вылучаюць у асобную мову.

II. Уласна асманская:

  1. Ранетурэцкая або ранеасманская (другая палова XV—XVI стст.).
  2. Сярэднятурэцкая або сярэднеасманская (XVII — першая палова XVIII стст.) — «залаты век» асманскай літаратуры, максімальны адрыў пісьмова-літаратурнай мовы ад народна-гутарковага.
  3. Наватурэцкая або наваасманская (першая палова XIX — першая чвэрць XX стст.). III. Уласна турэцкая (з 30-х гг. XX стагоддзя).

З сярэдзіны XIX стагоддзя (пасля танзімата) стала складывацца так званая наваасманская мова, якая стаіць бліжэй да гутарковай мовы і змяшчае шмат запазычанняў з заходнееўрапейскіх моў. Пасля ўтварэння Турэцкай рэспублікі (1924) была кадыфікаваная сучасная турэцкая літаратурная мова, з пісьменнасцю, заснаванай на лацінскім алфавіце (1928), і асманская мова выйшла з ужывання.

Сучасная турэцкая мова была створана ў пачатку XX стагоддзя шляхам кадыфікацыі народных гутарковых дыялектаў Турцыі і не з’яўляецца прамым працягам асманскай мовы. Аднак за некалькі стагоддзяў выкарыстання асманская пісьмовая традыцыя аказала на гэтыя дыялекты моцны ўплыў. Адно з асноўных адрозненняў сучаснай турэцкай мовы ад асманскай — гэта больш шырокае выкарыстаннем цюркскіх неалагізмаў замест араба-персідскіх запазычанняў (доля апошніх у турэцкай мове складае каля 30 % супраць 80 % у асманскай), а таксама меншая колькасць складаных слоў.

У пачатку XXI ст. чачэнскія джыхадзісты разглядалі асманскую мову (разам з арабскай) як магчымую наднацыянальную мову для «Каўказскага эмірата», аднак ўзяла верх кропка гледжання прыхільнікаў арабскай мовы[1].

Літаратура

На рускай

На англійскай

На нямецкай

На французскай

Зноскі

Спасылкі

  1. http://www.ansar.ru/analytics/chechenskaya-arabica
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Цюркскія мовы
Катэгорыя·Культура Асманскай імперыі
Катэгорыя·Мёртвыя мовы