wd wp Пошук:

Арабскі алфавіт

Сучасная арабская каліграфія

Ара́бскі алфавіт, арабскае пісьмо, ара́біца — літарнае кансанантнае пісьмо, якім карыстаюцца арабскамоўныя народы, а таксама, з пэўнымі зменамі, некаторыя народы Ірана, Афганістана, Пакістана, Індыі (урду, брахуі, кашмірцы), уйгуры ў Сінь-цзян-Уйгурскім раёне Кітая, чамы ў Камбоджы, мусульмане ў заходніх раёнах В’етнама. З сярэднявечча арабскім пісьмом шырока карыстаюцца неарабскія народы (туркі, татары, узбекі і інш.).

Арабскае пісьмо склалася на аснове набацейскага пісьма (4 ст. да н.э. — 1 ст.), якое ўзыходзіць да старажытнаарамейскага (гл. заходнесеміцкае пісьмо). Уласна арабскае пісьмо з’явілася ў пачатку 6 ст. і развілося ў сярэдзіне 7 ст. пры першым запісе Карана (651). Спачатку уключала 28 літар толькі для зычных, затым былі ўведзены дадатковыя дыякрытычныя знакі для адрознення падобных у напісанні літар, абазначэння галосных або іх адсутнасці і для ўдваення зычных. Кірунак пісьма справа налева. Значная колькасць літар мае 4 напісанні ў залежнасці ад пазіцыі ў слове, некаторыя пары літар ствараюць на пісьме лігатуры. Арабскае пісьмо мае шмат адмен: арнаментальны куфічны шрыфт; насх, якім карыстаюцца для тыпаграфскага набору; насталік; магрыбі і інш.

Словы пішуцца так:

Зычныя

Кожная з 28 літар, апроч літары аліф, абазначае адзін зычны гук. Напісанне літар мяняецца ў залежнасці ад яе размяшчэння ўнутры слова. Усе літары аднаго слова пішуцца злітна, апроч літар (эліф, даль, заль, ра, зай, ваў), яны не злучаюцца з наступнай літарай.

у канцы слова у сярэдзіне слова у пачатку слова асобна назва МФА
’эліф
ба̄’[b]
та̄’[t]
с̱а̄’[θ]
джы̄м[ʤ], [g]
х̣а̄’[ħ]
х̮а̄’[x]
да̄ль[d]
з̱а̄ль[ð]
ра̄’[r]
за̄[z]
сīн[s]
шы̄н[ʃ]
с̣а̄д[sˁ]
ﺿ д̣а̄д[dˁ], [ðˤ]
т̣а̄’[tˁ]
з̣а̄’[zˁ], [ðˁ]
‘айн[ʕ]
гайн[ɣ]
фа̄’[f]
к̣а̄ф[q]
ка̄ф[k]
ля̄м[l]
мīм[m]
нӯн[n]
га̄’[h]
ва̄в[w]
йа̄’[j]

Арабскія лічбы

Асноўны артыкул: Арабскія лічбы З VIII стагоддзя для запісу лікаў выкарыстоўваецца пазіцыйная дзесятковая сістэма злічэння, са змененымі індыйскімі лічбамі. Лічбы ў ліку пішуцца злева направа.

еўрапейскіястандартныя арабскіяусходнеарабскія
0٠۰
1١۱
2٢۲
3٣۳
4٤۴
5٥۵
6٦۶
7٧۷
8۸٨
9٩۹

Каліграфія

Асноўны артыкул: Арабская каліграфія Важнае месца ў арабскай культуры пісьма займае мастацтва каліграфіі. У асноўным па прычыне рэлігійнай забароны на стварэнне выяў жывых істот каліграфія стала адным з асноўных відаў сакральнага мастацтва ў мусульманскім свеце. Ёсць некалькі стыляў каліграфічнага пісьма.

Каліграфічныя стылі

Адзін з самых старажытных стыляў арабскага пісьма — гэта куфі, ці куфічны (араб. كوفي‎‎, ад назвы горада Куфа).

Шрыфт, які стаў стандартным сродкам запісу для арабскай мовы, — гэта насх (араб. نسخ‎‎ «капіраванне»).

Некаторыя каліграфічныя стылі выкарыстоўваліся толькі ў дэкаратыўных мэтах, г.зн. для каліграм — мастацкіх твораў каліграфаў. Такі шрыфт су́люс (араб. ثلث‎‎ «трэць») з яго шырокімі, свабоднымі росчыркамі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Арабскі алфавіт
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай