wd wp Пошук:

Дзмітрый Аляксандравіч Калдун

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Калдун. Дзмітрый Аляксандравіч Калдун (руск.: Дмитрий Александрович Колдун; нар. 11 чэрвеня 1985, Мінск) — беларускі спявак.[1]

Пераможца праекту Першага Каналу «Фабрыка Зорак-6». Прадстаўляў Беларусь на конкурсе Еўрабачанне 2007 з песняй «Work your magic», за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў гэтым конкурсе ўпершыню вывеў сваю краіну ў фінал і заняў шостае месца, атрымаўшы максімальныя 12 балаў ад Ізраіля, Украіны і Расіі. Скончыў хімфак БДУ.

Яго брат — Георгій Калдун, спявак і вядучы тэлеканалу АНТ.

Біяграфія

«Народны артыст» і «Фабрыка зорак»

У 2004 годзе Дзмітрый стаў фіналістам праекту «Народны артыст-2» на тэлеканале РТР, але не перамог, хоць і запомніўся гледачам.

У 2004 і 2005 гадах Дзмітрый Калдун працаваў у Дзяржаўным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь.

Прымаў удзел у фестывалях: «Маладзечна-2005» і «Славянскі базар» у Віцебску.

У 2006 годзе ўдзельнічаў у нацыянальным адборы Беларускага Еўрабачання («Еўрафэст») з песняй «May be».

У 2006 годзе Д. Калдун перамагае ў праекце Першага Каналу «Фабрыка Зорак-6». Пасля сумеснага выканання з групай «Scorpions» песні «Still loving you», атрымлівае запрашэнне ад саліста Клауса Майне выканаць гэту песню ў рамках сумеснага тура, а таксама атрымлівае ад яго ў падарунак гітару. Пасля перамогі на «Фабрыцы-6» Калдун заключае дагавор з Нацыянальнай музычнай карпарацыяй, і становіцца салістам абноўленага складу гурта «К. Г. Б.» (Калдун, Гуркова, Барсукоў), аднак неўзабаве пакідае яго.

Еўрабачанне 2007

У 2007 годзе Дзмітрый выйграў беларускі адбор на Еўрабачанне 2007 «Еўрафэст» з песняй Філіпа Кіркорава «Work your magic» на словы Карэна Кавалерана. Па выніках паўфіналу Еўрабачання 10 мая 2007 года Калдун прайшоў ў фінал конкурсу, дзе заняў шостае месца.

2007

2008

2009

2010

2011

Чарты

Год Назва Чарты [3]
RUS Moscow Airplay Sp.Peterburg Airplay Выніковы гадавы
2006 «Прабач за ўсё» 121 - - -
2007 «Work Your Magic» 2 1 - 19
«Я для цябе» 5 9 - 63
2008 «Царэўна» 13 24 27 48
«Беспрацоўнае каханне» 132 - - -
2009 «Зорка» 150 72 74 -
«Настройся на мяне» 28 27 87 152
2010 «У пакоі пустым» 28 39 53 100
«Падаў снег» 45 51 55 -
2011 «Начны пілот» 30 24 43 -
«Караблі» 107 - 49 -

«—» песня адсутнічала ў чарту

Зноскі

  1. Калдун, Дзьмітры. Фаварыты Дзьмітрыя Калдуна на ТГ: Дземідовіч, «Існасць» і Hair Peace Salon (бел.)  (недаступная спасылка). Тузін Гітоў. mpby.ru (24 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2019. Праверана 19 снежня 2018.
  2. koldun.name
  3. Агульныя параметры ратацыі ўсіх трэкаў выканаўцы на радыёстанцыях, якія працуюць у сістэме TOPHIT.RU Архівавана 6 кастрычніка 2016.

Спасылкі

Папярэднік:
Паліна Смолава

Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне

2007
Пераемнік:
Руслан Аляхно (не выйшаў у фінал)
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Карыстальнікі YouTube
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Расіі
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта