wd wp Пошук:

Навум Якаўлевіч Гальпяровіч

Навум Якаўлевіч Гальпяровіч (нар. 14 студзеня 1948, Полацк) — беларускі журналіст, паэт. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2021)[2]

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на Полацкім шклозаводзе (1966—1967), у полацкай аб’яднанай газеце «Сцяг камунізму» (1967—1977). Вучыўся завочна на факультэце журналістыкі БДУ. У 1977 годзе пераехаў у Наваполацк.

Скончыў завочна Віцебскі педагагічны інстытут (1979). У 1977—1980 — рэдактар радыёвяшчання вытворчага аб’яднання «Палімір» у Наваполацку, у 1980—1981 — супрацоўнік наваполацкай гарадской газеты «Химик», з 1981 — уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласці, аўтар шматлікіх рэпартажаў, аналітычных матэрыялаў. З 1997 года жыве ў Мінску. Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара ў часопісе «Вожык», намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, зараз намеснік дырэктара — загадчык аддзела музычных і літаратурна-мастацкіх праграм дырэкцыі канала «Культура» Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Творчасць

Дэбютаваў вершам у 1967 годзе (газета «Химик», Наваполацк). Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка паэзіі «Сцяжына» (1983). Аўтар кніг паэзіі «Сцяжына», «Брама» (1990), «Востраў душы», «Струна», «Святло ў акне», «Гэта ўсё для цябе», «Голас і рэха», кнігі прозы «Шляхі і вяртанні», а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных сборніках. Таксама выступае з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі.

На вершы Навума Гальпяровіча напісаны песні вядомымі беларускімі кампазітарамі Э. Зарыцкім, У. Буднікам, А. Елісеенкавым, В. Івановым і інш. Асобныя творы перакладзены на рускую, балгарскую, румынскую і польскую мовы.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1990).

Бібліяграфія

Публікацыі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 5 снежня 2021.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2021 г. № 13 «Аб узнагароджанні»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Нарадзіліся ў 1948 годзе
Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Ганаровыя грамадзяне Наваполацка
Беларускамоўныя паэты
Нарадзіліся 14 студзеня
Публіцысты Беларусі
Паэты СССР
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Журналісты Беларусі
Ганаровыя грамадзяне Полацка
Паэты Беларусі
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Нарадзіліся ў Полацку
Выдатнікі друку Беларусі
Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Асобы
Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь