wd wp Пошук:

Бухарскае ханства

Бухарскае ханства — дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 16-18 стагоддзях. Заснавана ўзбекскім ханам Мухамедам Шэйбані на месцы былой дзяржавы Цімурыдаў. Названа Бухарскім ханствам у канцы 16 стагоддзя, калі сталіцу з Самарканда перанеслі ў Бухару. Значна ўзмацнілася пры Абдуле-хане II, заваявала Ташкент, Фергану, Харэзм, Герат. У час дынастыі Аштарханідаў (1599—1753) прыйшло ў заняпад, выкліканы войнамі з Іранам і Хівінскім ханствам. У 1740 годзе Бухарскае ханства заваяваў іранскі шах Надзір. Пасля яго смерці да ўлады прыйшлі прадстаўнікі дынастыі Мангыт.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1500 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Зніклі ў 1785 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Узбекістана
Катэгорыя·Бухарскае ханства