wd wp Пошук:

Альберт Віктар Ёзэфавіч Вейнік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вейнік. Альберт-Віктар Ёзэфавіч Вейнік (3 кастрычніка 1919, Ташкент — 24 лістапада 1996, Мінск) — член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларускай ССР, доктар тэхнічных навук, прафесар[2].

Вядомы ў Беларусі і за мяжой як адзін з заснавальнікаў тэорыі цеплафізікі ліцейных працэсаў, а таксама аўтар кнігі «Тэрмадынаміка рэальных працэсаў», якія зазналі крытыку навуковай супольнасцю.

Біяграфія

Віктар-Альберт Вейнік (менавіта так запісана ў пасведчанні аб нараджэнні) нарадзіўся ў Ташкенце. 7 кастрычніка 1919 года быў ахрышчаны бацькамі па каталіцкаму абраду. Бацька — Вейнік Ёзэф Антонавіч (18921980), па нацыянальнасці славенец, былы ваеннапалонны першай сусветнай вайны, быў механікам, матагоншчык, артыстам Маскоўскага цыркавога аб’яднання. Маці — Вейнік (народжаная Стыўрына) Генуефа Вінцэнцьеўна (1901—1985), латышка (Латвія, Даўгаўпілс), у дзіцячым узросце перавезена з Латвіі ў Сярэднюю Азію па сталыпінскаму перасяленню 1908—1909 гадоў.

У 1944 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны тэхналагічны інстытут (МАТІ)[2], атрымаўшы кваліфікацыю інжынера-тэхнолага па авіяматорабудаўніцтву і абараніўшы дыплом на тэму «Выпрабаванне аднацыліндровай эксперыментальнай устаноўкі для даследавання пытання аб астуджэнні выхлапных клапанаў авіярухавікоў».

У 1947 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Нагрэў і астуджэнне цвёрдых тэл», у 1950—1954 гадах — дацэнт МАТІ па кафедры «Авіяцыйныя рухавікі і цеплатэхніка», у 1954—1957 гадах — прафесар кафедры фізікі Маскоўскага тэхналагічнага інстытута харчовай прамысловасці (МТІХП).

У 1953 годзе стаў доктарам тэхнічных навук, тэма дысертацыі — «Цеплавыя асновы тэорыі ліцця».

У 1956 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларускай ССР па аддзяленні фізіка-матэматычных і тэхнічных навук.

Пасля пераезду ў Мінск у 1957—1969 гадах — загадчык кафедры тэарэтычных асноў цеплатэхнікі Беларускага політэхнічнага інстытута. Паралельна ў 1956—1963 гадах — загадчык лабараторыі «Цеплафізіка і атамная энергетыка» Інстытута энергетыкі АН БССР, з 1958 года — загадчык лабараторыі «Прамысловая цеплафізіка» у тым жа інстытуце[2], у 1963—1990 гадах — загадчык лабараторыі «Фізіка кантактных з’яў» Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР[2].

У 1990 годзе вярнуўся ў Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі загадчыкам лабараторыі «Цеплафізіка», але на грамадскіх пачатках, дзе прапрацаваў да канца свайго жыцця.

Сям’я

15 верасня 1944 года А. Ё. Вейнік ажаніўся з Арловай Таццянай Мікалаеўнай, развёўся з ёй 23 лістапада 1950 года. 27 ліпеня 1945 года нарадзіўся сын Віктар.

У 1958 годзе А. Ё. Вейнік ажаніўся з Сыцінай Верай Уладзіміраўнай. 27 ліпеня 1959 нарадзіўся сын Віталь. 1 кастрычніка 1961 года нарадзіўся сын Аляксандр, пры родах ў Маскве жонка памерла.

Пераход у праваслаўе

У 1992 годзе А. Ё. Вейнік прыняў праваслаўе (атрымаў імя Віктар) і, як гаворыцца ў біяграфіі ў яго на сайце, «цалкам аддаўся вывучэнню асаблівасцяў узаемадзеяння матэрыяльнага і духоўнага светаў. Усе апошнія гады свайго жыцця вучоны працаваў над кнігай пра „тонкія міры“ і іх кіраванні біяарганізмамі (біясферай Зямлі), асабліва аб кіраванні духоўным светам кожнага чалавека, гэта значыць мэтанакіраваным фарміраваннем духоўнага складніка Сусвету.»

Смерць і пахаванне

24 лістапада 1996 года а шостай гадзіне раніцы на Кастрычніцкай плошчы горада Мінска (каля скрыжавання праспекта Ф. Скарыны з вуліцай Энгельса) Вейнік быў збіты легкавым аўтамабілем, другі легкавый аўтамабіль давяршыў трагедыю. Гэты дзень быў днём тэзаімянінаў А. Ё. Вейніка, ён спяшаўся да ранняй літургіі ў Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла. 27 лістапада ў саборы святых апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска адбылося адпяванне. Ён быў пахаваны на могілках за Крупіцай.

Крытыка

19 лютага 1969 года у «Літаратурнай газеце» апублікаваны артыкул доктара фізіка-матэматычных навук з Інстытута хімічнай фізікі імя М. М. Сямёнава АН СССР А. С. Кампанейца(руск.) бел. пад назвай «Аберагаючы, а не адхіляючыся!» з рэзкай крытыкай міністэрства вышэйшай адукацыі БССР. У артыкуле пра тэорыю А. Ё. Вейніка сказана як пра «хімеры невуцтва», «каламутныя плыні ахінеі».

У красавіку 1969 года ў часопісе «Поспехі фізічных навук» апублікаваны артыкул Л. П. Пітаеўскага(руск.) бел. і І. М. Халатнікава(руск.) бел. «Першы малаток» пра А. Ё. Вейніка, прысвечаны яго падручніку «Тэрмадынаміка» (3 выданне), дзе гаварылася: «Самае дзіўнае ў тым, што гэтае сярэднявечнае схаластычнае трызненне было выдадзена накладам 15000 асобнікаў і рэкамендавана Міністэрствам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР у якасці навучальнага дапаможніка для студэнтаў універсітэтаў, тэхнічных і педагагічных ВНУ»[3]

Філосаф навукі(руск.) бел. В. С. Сцёпін адзначаў:

У канцы 1970-х — пачатку 1980-х гг. член-карэспандэнт Беларускай акадэміі навук Вейнік надрукаваў шэраг адыёзных кніг, у якіх выкладаў нейкую «агульную тэорыю руху». Вытокам яго дамаганняў было ўжыванне ім формул тэорыі электрычнага патэнцыялу пры вырашэнні шэрагу задач тэрмадынамікі ліцця. Ён палічыў, што адкрыў універсальныя формулы, якія апісваюць любы від руху. І з гэтых пазіцый абвясціў пра рэвалюцыйныя змены ў навуцы.

У напісаным ім навучальным дапаможніку па фізіцы ўсе ранейшыя веды прапаноўвалася па-новаму сфармуляваць, а паколькі ў гэтыя фармулёўкі не ўкладвалася амаль уся сучасная фізіка, то тэорыя адноснасці, квантавая механіка былі адкінутыя як неадпаведныя новаму падыходу… Характэрна, што на крытыку ён адказваў прыкладна так: «У навуцы рэвалюцыйныя ідэі прызнаюцца не адразу, але пройдзе час, і высветліцца, што за маімі ідэямі будучыня». Такога роду «аргументацыя» часта выкарыстоўваецца адэптамі розных псеўданавуковых канцэпцый і сучаснымі вынаходнікамі вечнага рухавіка. Цалкам відавочна, што падобныя «рэвалюцыянеры» ствараюць неадэкватныя вобразы самой навукі…

— Науковедение № 1, 2000 г.[4]

Бібліяграфія, працы

Працы А. Ё. Вейніка (устаноўлена на 29.09.2005):

Кароткі і папулярны выклад агульнай тэорыі А. Ё. Вейника (інакш «тэрмадынамікі рэальных працэсаў»):

Зноскі

  1. 1 2 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar97532&strq=l_siz=20
  2. 1 2 3 4 Вейник Альберт Виктор Иозефович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 108. — 737 с.
  3. И. М. Халатников, Л. П. Питаевский, Первый молоток. По поводу книги А. И. Вейника «Термодинамика», 3-е изд., перераб. и доп., Минск, «Вышэйшая школа», 1968 г., 463 стр., тир. 15 000 экз., «Успехи физических наук», № 4, 1969.
  4. В. С. Степин Наука и лженаука//Науковедение № 1, 2000 г.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Уфолагі СССР і Расіі
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аўтары неакадэмічных даследаванняў у фізіцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ташкенце
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі МАТІ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Металургі СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі МАТІ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў