wd wp Пошук:

Аляксандр Уладзіміравіч Сарагавец

Аляксандр Уладзіміравіч Сарагавец — удзельнік Першай чачэнскай вайны, Герой Расійскай Федэрацыі, памочнік начальніка разведкі 324-га мотастралковага палка 34-ай мотастралковай дывізіі Уральскай ваеннай акругі, старшы лейтэнант.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 мая 1971 года ў горадзе Ташкенце. Беларус. Скончыў 8 класаў сярэдняй школы № 209 г. Ташкента (мікрарён Карасу-1). Пасля вучыўся ў ПТВ. Будучы выдатнікам, меў магчымасць без экзаменаў паступіць ў Ташкенцкі політэхнічны інстытут, аднак у выніку абраў шлях ваеннага. У перыяд з 1989 па 1993 гады вучыўся ў Ташкенцкім вышэйшым агульнаваенным камандным вучылішчы імя У. І. Леніна.

Пасля сканчэння ваеннага вучылішча быў скіраваны для праходжання далейшай службы ў Туркестанскую ваенную акругу.

Праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра групы спецыяльнага прызначэння брыгады спецыяльнага прызначэння, намесніка камандзіра роты спецыяльнага прызначэння. У 1994 годзе камандаваў групай спецыяльнага прызначэння асобнай роты спецыяльнага прызначэння Уральскай ваеннай акругі.

18 студзеня 1995 года быў прызначаны памочнікам начальніка разведкі 324-га мотастралковага палка 34-ай мотастралковай дывізіі. Полк быў дыслацыраваны ў Екацярынбургу і рыхтаваўся да адпраўкі ў Чачню. 22 студзеня падраздзяленні 324-га палка прыбылі ў Чачню і размясціліся непадалёку ад сяла Талстой-Юрт. З 23 студзеня Сарагавец прымаў удзел у баявых дзеяннях.

Памёр ад моцнага ранення 15 сакавіка 1995 года ў бітве за мост цераз раку Аргун, размешчанага непадалёку ад сяла Новыя Атагі. Камандаванне 324-га палка хадатайнічала аб прысваенні пасмяротна яму звання «Герой Расійскай Федэрацыі».

Пахаваны на Боткінскіх могілках ў горадзе Ташкенце.

У памяць аб Аляксандры ў воінскай часці, дзе ён праходзіў службу, устаноўлены абеліск.

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ташкенце
Катэгорыя·Памерлі ў Чачні
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 мая
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Першай чачэнскай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе