wd wp Пошук:

Бернара Рахімаўна Карыева

Бернара Рахімаўна Карыева (узб.: Qoriyeva Bernora Rahimovna; нар. 28 студзеня 1936 г.) — узбекская балерына, балетмайстар, харэограф, педагог, грамадскі дзеяч. Народная артыстка СССР (1973). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1982).

Біяграфія

У 1952 годзе скончыла Узбекскае харэаграфічнае вучылішча (цяпер Ташкенцкая дзяржаўная вышэйшая школа нацыянальнага танца і харэаграфіі), у 1955 годзе — Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча, у 1980 годзе — Ташкенцкі дзяржаўны інстытут культуры (цяпер Дзяржаўны інстытут мастацтваў і культуры Узбекістана).

З 1955 года — балерына Дзяржаўнага тэатра оперы і балета ім. А. Навоі (цяпер Дзяржаўны Акадэмічны Вялікі Тэатр імя Алішэра Навоі) у Ташкенце. Была прыма-балерынай, выконвала галоўныя партыі. З 1994 па 2002 год — мастацкі кіраўнік і дырэктар тэатра. Гастралявала па гарадах СССР і за мяжой (Куба, Бразілія, Францыя, Англія, Італія, Сірыя, Ямайка, Індыя, Аргенціна і інш.).

З 2002 года — саветнік міністра культуры Узбекістана па пытаннях тэатра. Займалася выкладчыцкай дзейнасцю (з 1985 года — прафесар харэаграфіі). З 2004 года — кіраўнік першай прыватнай школы танца «Стыль і танец ад Бернары Карыевай» у Ташкенце.

З 1979 па 1983 год — стваральнік і кіраўнік суполкі «Малады балет Узбекістана».

З 1985 па 1998 год — старшыня Саюза тэатральных дзеячаў Узбекістана. З 1991 года — старшыня каардынацыйнай рады па пытаннях тэатраў Паўднёва-Усходняй Азіі. Па яе ініцыятыве ў 1993 годзе ў Ташкенце быў паспяхова праведзены першы міжнародны фестываль «Тэатр: Усход-Захад».

Літаратура

Зноскі

  1. Кариева Бернара Рахимовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Кариева Бернара Рахимовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Балетныя педагогі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Дустлік»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ташкенце
Катэгорыя·Харэографы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Артысты балета СССР
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Балетмайстры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад творчых саюзаў