wd wp Пошук:

Шукур Бурханаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бурханаў. Шукур Бурханаў (15 верасня 1910 — 15 жніўня 1987) — узбекскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1959). Член КПСС з 1943 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Ташкенце. Падчас вучобы ў сельскагаспадарчым тэхнікуме ўдзельнічаў у працы драматычнага гуртка. У 1929—1931 гадах вучыўся ў студыі пры Дзяржаўным узбекскім тэатры драмы ім. Хамзы ў Ташкенце.

З 1928 па 1987 год — акцёр Цэнтральнай дзяржаўнай ўзорнай узбекскай трупы (з 1929 года — Дзяржаўны узбекскі тэатр драмы імя Хамзы, з 2001 года — Узбекскі нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр) (Самарканд, з 1931 — у Ташкенце).

Творчасць Шукура Бурханава характарызуецца яркім тэмпераментам, высокай эмацыянальнасцю, глыбокай псіхалагічнай праўдай. Здымаўся ў кіно.

Памёр 15 жніўня 1987 года ў Ташкенце. Пахаваны на Чыгатайскіх могілках.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе