wd wp Пошук:

Галіна Рыгораўна Качаткова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Качаткова. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляксеева. Галіна Рыгораўна Качаткова (Аляксеева; нар. 30 студзеня 1939, г. Ташкент, Узбекістан)  — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1962 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі Г. У. Заборскі, В. М. Волчак, Н. Я. Трахтэнберг, Н. М. Макляцова). Узнагароджана дыпломам 1-й ступені ВДНГ БССР за распрацоўку праекта Куставога вылічальнага цэнтра Дзяржбанка СССР у г. Магілёве.

У 19621965 гадах працавала архітэктарам, пасля старэйшым архітэктарам у інстытуце «Белпрампраект»; у 19651968 гадах у Праектна-канструктарскім бюро Мінсельбуда БССР, канструктар 1-й катэгорыі, кіраўнік групы аддзела тэхнічнай эстэтыкі; Мангольская Народная Рэспубліка г. Чайбалсан[ru] (1969); галоўны архітэктар праекта ў праектнай майстэрні; у 1970 годзе галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Белкамунпраект», у 19711985 гадах — у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект»; у 19851995 гадах мастак, галоўны мастак Магілёўскага камбіната «Мастацтва» БСМ.

Член Саюза архітэктараў з 1965 года (членскі білет № 164). Пражывае ў г. Магілёве.

Творчасць

Вылічальны цэнтр Дзяржбанка СССР (цяпер Лячэбна-дыягнастычны цэнтр) у г. Магілёве
Будынак Магілёўскага педагагічнага інстытута

Аўтар праектаў асноўных будынкаў і збудаванняў: вылічальны цэнтр Дзяржбанка СССР у г. Магілёве (1980); лячэбны корпус гарадской бальніцы ў г. Магілёве (1975); 72-кватэрны жылы дом зав. Юбілейны (1975); 70-кватэрны жылы дом вул. Сурганава (1982); педагагічны інстытут вул. Касманаўтаў (1984) — усе ў Магілёве; стаматалагічная паліклініка г. Крычаў (1977); інтэр’еры Дома Савета Абкама КПБ; інтэр’еры Кансерваторыі — усе ў Магілёве.

Сям’я

Была ў шлюбе з архітэктарам Канстанцінам Аляксеевым[удакладніць].

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрампраекта
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ташкенце