wd wp Пошук:

Анатоль Віктаравіч Яршоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яршоў. Анатоль Віктаравіч Яршоў (6 красавіка 1933, Ташкент — 2018, Мінск) — беларускі архітэктар. Доктар тэхнічных навук (1976).

Біяграфія

Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут у 1956 г. Працаваў у Ташкенце, з 1973 г. — загадчык аддзела навакольнага асяроддзя, намеснік дырэктара па навуковай працы, з 1976 года — загадчык аддзела у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражываў у Мінску.

Навуковая дзейнасць

Апублікавана больш 85 прац, у т.л.: «Прынцыпы сонцааховы будынкаў у Сярэдняй Азіі» (Масква, 1974); у аўтарскім калектыве: «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя жылля ва ўмовах Узбекістана» (Ташкент, 1976), «Рэкамендацыі па распрацоўцы ў схемах і праектах раённай планіроўкі на тэрыторыі Беларускай ССР мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя» (Мінск, 1982), «Горадабудаўнічыя сродкі аздараўлення навакольнага асяроддзя ў Беларускай ССР» (Мінск, 1987).

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Людмілай Яршовай.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ташкенце