wd wp Пошук:

Сяргей Пятровіч Сахараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сахараў.

Сяргей Пятровіч Сахараў (29 верасня 1880, Полацк — 22 красавіка 1954, Рыга; Псеўданімы: Гісторык; Двинчанин; Дзьвінчук; Скучающий; крыптанімы: С.; С. С.;) — беларускі фалькларыст, этнограф, царкоўны гісторык, публіцыст, педагог.

Біяграфія

Сяргей Сахараў і Вольга Нікановіч у дзень шлюбу. Люцын, 1905
Сяргей і Вольга Сахаравы. Тарту, 1911

Скончыў Полацкае духоўнае вучылішча (1895), Віцебскую духоўную семінарыю (1901). Настаўнічаў у Люцынскім павеце і ў Люцыне.

У 1906 годзе апублікаваў першы запісаны ім народны твор «Лютинская легенда о старом замке»[1].

У 1907—1911 вучыўся на юрыдычным факультэце Юр’еўскага (Тартускага) універсітэта[1]; адначасова слухаў лекцыі на гісторыка-філалагічным факультэце. З 1911 выкладаў у Віцебску ў гімназіях і настаўніцкім інстытуце[1]; адначасова працаваў сакратаром Віцебскай архіўнай камісіі. У 1913 прызначаны інспектарам народных вучылішчаў у Юр’еве. У 1917 годзе Сахараву давялося шмат павандраваць па Беларусі ў пошуках працы (Пінск, Барысаў, Мінск, Магілёў). З кастр. 1917 дырэктар Люцынскай рускай гімназіі. З 1921 старшыня беларускага грамадскага культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына». З пачатку 1922 жыў у Рызе. Кіраўнік беларускага аддзела Міністэрства асветы Латвіі[1]. Пасля ліквідацыі ў 1925 беларускага аддзела дырэктар Дзвінскай беларускай гімназіі[1].

У 1932 гімназія ліквідавана, а С. Сахараў адпраўлены на пенсію. Пераехаў у Рыгу, актыўна заняўся гісторыка-літаратурнай працай, запісваў беларускі фальклор Латгаліі. З 1935 да 1938 зрабіў гісторыка-статыстычнае апісанне «Православные церкви в Латгалии» (па заданні сінода Латвійскай Праваслаўнай Царквы) і даследванне «Народная творчасць латгальскіх і лукстэнскіх беларусаў». У 1940 вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці, працаваў у беларускіх і рускіх школах.

Асноўная праца — «Народное творчество латгальских и илукстенских белорусов» (вып. 1, Рыга, 1940) — зборнік беларускай народнай паэзіі з уступнымі артыкуламі перад кожным жанрам. У 2-4-ы выпускі (рукапіс) увайшлі казкі, легенды, паданні, вершаваныя апавяданні, скакушкі, праказкі, дзіцячы фальклор[1].

Сяргей Сахараў быў таксама даследчыкам беларускай дуды. Захаваліся фотаздымкі даследчыка з дудой, а таксама рукапісныя нататкі пра асаблівасці гэтага інструмента.

Арыштаваны 9 ліпеня 1945 года. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі» і інш. Асуджаны да 5 гадоў ППК. Пакаранне адбываў у лагерах Карабас і Батык (Казахстан). Вярнуўся ў Латвію ў 1950 годзе без права пражывання ў Рызе.

Памёр і пахаваны ў Рызе[2].

Сям’я

Сяргей і Вольга Сахаравы з дочкамі Ірынай і Галінай. 1930
С.П.Сахараў з беларускай дудой. (1938) г.

У шлюбе з Вольгай Нікановіч меў дачок Ірыну і Галіну.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Крывіцкія руны : вып. II. беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад.. прад.м., камент. М. Казлоўскага. С. Панізьніка. — Мн.: Кнігазбор, 2017. — 452 с. — ISBN 978-985-7180-05-9.
  3. Народная творчасць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Выкладчыкі Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі
Фалькларысты Беларусі
Этнографы Беларусі
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Постаці беларускай эміграцыі
Нарадзіліся 29 верасня
Выпускнікі Полацкага духоўнага вучылішча
Нарадзіліся ў Полацку
Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Публіцысты паводле алфавіта
Педагогі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пахаваныя ў Рызе
Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Вучоныя паводле алфавіта
Памерлі ў 1954 годзе
Гісторыкі Беларусі
Публіцысты Беларусі
Памерлі 22 красавіка
Выпускнікі Віцебскай духоўнай семінарыі
Асобы
Гісторыкі праваслаўнай царквы Беларусі
Нарадзіліся ў 1880 годзе
Памерлі ў Рызе