wd wp Пошук:

Батык

Інданезійскі батык

Батык — агульная назва тэхнік роспісу тканін пры дапамозе фарбавальнікаў; распісаная тканіна ў гэтых тэхніках. Адрозніваюць батык, заснаваны на абмежаванні расцякаемасці фарбавальнікаў рэзервуючымі саставамі (на тканіну наносяць воск, парафін, гумавы клей і г.д.), на выкарыстанні загушчальнікаў (на тканіну наносяць або дадаюць у фарбу крухмал, дэкстрын і г.д.), абвязванні складзенай ці скручанай тканіны ніткай (тэхніка «бандан»), a таксама «свабодны роспіс» (роспіс тканіны без рэзервуючых саставаў з выкарыстаннем загушчальнікаў). Батык - традыцыйныя тэхнікі роспісу тканін народаў Інданезіі. У Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі, батык вядомы з кан. 19 - пач. 20 ст.

Беларускія мастакі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Тэхнікі выяўленчага мастацтва
Катэгорыя·Рукадзелле
Катэгорыя·Народныя промыслы
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва