wd wp Пошук:

Мінеапаліс

Мінеапаліс (англ.: Minneapolis) — горад на поўначы ЗША, найбуйнейшы горад штата Мінесота і акругі Хенепін. Насельніцтва 372,8 тыс. чалавек (2006). Знаходзіцца на берагах ракі Місісіпі. Мінеапаліс прымыкае да Сент-Пола, сталіцы штата і другога горада па велічыні. Разам яны ўтвараюць сталічны раён «Гарады-двайняты» (Twin Cities, вымаўляецца «твін-сітыз»).

Геаграфія

Горад размешчаны на правым беразе ракі Місісіпі, насупраць сталіцы штата, Сент-Пола. У межах Мінеапаліса размешчана 24 возера, што і абумовіла афіцыйную мянушку «Горад азёр». Цэнтр горада знаходзіцца на вышыні 209 метраў над узроўнем мора.

Клімат

Клімат Мінеапаліса кантынентальны, характэрны для Сярэдняга Захаду. Зіма халодная і суровая, а лета гарачае і вільготнае. Сярэднегадавая тэмпература 7,4 °C. Максімальная тэмпература была зафіксаваная ў ліпені 1936: 42 °C. Мінімальная тэмпература назіралася ў студзені 1888 і была роўная −40,6 °C. Узімку 1983-84 быў зафіксаваны рэкорд па колькасці снегу (250 см).

У Мінеапалісе нярэдка назіраюцца такія прыродныя з’явы, як навальніца або туман.

Гарады-пабрацімы

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Спасылкі

Minneapolis даведнік на сайце Wikivoyage

  1. https://www.minneapolismn.gov/government/mayor/about-the-mayor/ Праверана 8 жніўня 2022.
  2. Minneapolis City Council Approves New Sister City In Somalia — 2014.
  3. https://www.tours.fr/action-municipale/364-jumelages-et-partenariats.htm#par2406
  4. City council approves Najaf, Iraq as Minneapolis’ sister city — 2009.
  5. https://www.uppsala.se/contentassets/a61182f2e8744c9887071e500a8f4f6b/kf-arende-36-policy-for-internationellt-arbete.pdf
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гарады Мінесоты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гарады на Місісіпі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мінеапаліс
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)